• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расійскія дэзынфарматары скапіявалі сайт Польскага радыё

    Розніца – у адрасе: фальшывы сайт меў адрас polskieradio.icu, а сапраўдны – polskieradio.pl.

    Расійская прапаганда стварыла фэйкавы сайт Польскага радыё

    Расійскія дэзынфарматары скапіявалі сайт Польскага радыё. Ккрыніца: Pol­skie Radio, X

    Польскае радыё стала аб’ектам расійскіх маніпуляцый, гаворыцца ў справаздачы групы Еўрасаюза, якая займаецца крамлёўскай дэзынфармацыяй. Сайт Польскага радыё быў кланаваны па прынцыпу двайніка. Ён заключаецца ў стварэнні фальшывага сайту, які выдаецца за сапраўдную. Адрас рэсурсу часам адрозніваецца толькі адной літарай – лагатып застаецца тым жа, як і выгляд старонкі.

    Так стала і з сайтам Польскага радыё. Розніца – у адрасе: фальшывы сайт меў адрас polskieradio.icu, а сапраўдны – polskieradio.pl.

    Сайт быў створаны ў красавіку. Эксперты Еўрасаюза прывялі назвы артыкулаў, якія там з’явіліся. Адзін з іх – «Непрыемная праўда: ЕС справіцца і без Польшчы», другі – «Украіна застанецца па-за ЕС».

    Перад выбарамі ў Еўрапарламент такім мэтадам у студзені-маі быў скапіяваны сайт польскага штотыднёвіка Poli­ty­ka, а з заходніх СМІ – Die Welt, Le Point, Le Parisien, La Stam­pa і La Repub­bli­ca.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці