Журналіст Аляксандр Корнышаў адкрыў збор на дапамогу пасля аперацыі
Рэдактар выдання «Витебский курьер news» Аляксандр Корнышаў просіць дапамогі на рэабілітацыю пасля аперацыі па замене тазасцегнавага сустава. Збор адкрыты на платформе BySol, піша «Віцебская Вясна».
Аляксандр — журналіст незалежных СМІ і грамадскі дзеяч. Нядаўна ён быў уключаны ў «экстрэмісцкі спіс» МУС. Яму ўдалося выехаць ва Украіну, пасля вайны — у Польшчу. Пасля тэрміновай рэлакацыі яго здароўе пагоршылася. Урачы паставілі дыягназ: некроз галоўкі тазасцегнавых суставаў. Адзінае лячэнне — поўная замена суставаў.
«Наперадзе доўгая рэабілітацыя, потым яшчэ адна аперацыя, потым зноў рэабілітацыя. Усё гэта будзе пакрыта страхоўкай. Але засталася адна вялікая праблема: лячэнне расцягнецца мінімум на год — час калі я буду маламабільным. Магчыма, калі мне стане лягчэй, я змагу падзарабляць, аднак зараз пра гэта гаворкі ісці не можа, таму што ўсе мае сілы сыходзяць на аднаўленне. І мне патрэбна ваша дапамога», — піша Аляксандр Корнышаў.
Сума збора — €10000. Гэтая сумма разлічана на год і пойдзе на базавыя расходы: жыллё, ежа, сувязь, дробныя бытавыя выдаткі.
Падтрымаць калегу можна па гэтай спасылцы