• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У новы склад Каардынацыйнай рады ўвайшлі журналісты і блогеры

    БАЖ уважліва вывучыў спісы: 11 з 80 дэлегатаў новага складу Каардынацыйнай рады маюць непасрэднае дачыненне да журналістыкі і блогерства. 

    Журналістка Кацярына Ваданосава Кардынацыйная Рада

    Кацярына Ваданосава ў нацыяльным касцюме. Фота: x.com/symbalby

    Хто прайшоў у Каардынацыйную раду?

    Пасля нядаўніх выбараў мандаты ў Каардынацыйнай радзе атрымалі папулярная вядучая Кацярына Каланчук-Ваданосава і былая супрацоўніца «Белсата» Аліна Коўшык.

    Дэлегатамі КР  таксама абраныя блогеры и блогеркі Таццяна Мартынава, Сяргей Бяспалаў,  Наталля Галаўчук (Данута Хлусня), Аляксандра Ханевіч, Уладзіслаў Рымашэўскі, Аляксандр Кабанаў, Сяргей Пятрухін, Арцём Шапараў і Максім Шабуцкі, які называе сябе «пратэстным блогерам».

    БАЖ пагутарыў з Кацярынай Ваданосавай, вядоўцай у праектах Budz­ma Belarusa­mi і ў «Хай так TV»: пра матывацыю, вынікі выбараў  і палітычныя планы.  

    Па асабістым запрашэнні Паўла Латушкі

    Кацярына Ваданосава прызнаецца, што ніколі не абірала для сябе шлях, які вядзе ў палітыку:

    — Калі б не асабістае запрашэнне Паўла Латушкі, я б і не пайшла ў Каардынацыйную раду. Але сяброўства ў Каардынацыйнай радзе дазваляе лабіяваць беларускую мову і беларускую культуру: тое, што я ўмею, што люблю, што ведаю. Я не палітычны дзеяч ці гулец, я ўмею толькі «ў культурку».

    Між тым, культура якраз тая сфера дзейнасці, якая застаецца недаацэненай, а па факце яна іграе лёсавызначальную ролю на доўгатэрміновых этапах развіцця грамадства.

    — Якія задачы перад сабой вы ставіце ў якасці дэлегаткі Каардынацыйнай рады? Ці трэба нейкім чынам мяняць стаўленне еўрапейскай супольнасці да праблемаў беларусаў? Што рабіць з палітзняволенымі, як ім дапамагчы?

    — Каманда Паўла Латушкі і Руха «За свабоду» мае распрацаваную праграму дзейнасці, ці пакрокавую інструкцыю з дзевяці пунктаў.

    Мы выступаем супраць рэжыму Лукашэнкі, але за звычайных беларусаў. Натуральна, мы дабіваемся спрашчэння візавага рэжыму. Мы актыўна лабіруем неабходнасць адкрыцця замежных пераходаў: закрытыя межы не ідуць на карысць ні беларускай, ні еўрапейскай дэмакратычнай супольнасці, не спрыяюць ні дэмакратызацыі самой Беларусі, ні спыненню рэпрэсій. Любы чалавек, які падвяргаецца рэпрэсіям у Беларусі, мусіць мець магчымасць пакінуць Беларусь пры надзвычайнай патрэбе.

    Было б файна ў межах Каардынацыйнай рады стварыць своеасаблівую камісію, каб прыцягнуць да адказнасці цяперашні рэжым: Лукашэнку, ягоных саўдзельнікаў, чыноўнікаў, сілавікоў. Гэты пункт, як мне падаецца, у тым ці іншым афармленні маюць усе фракцыі і кааліцыі.

    Кацярына Ваданосава. Фота: Антось Сяліцкі

    Палітвязні — гэта асобная вялікая праблема. У нашай кааліцыі было шмат прэтэндэнтаў у Каардынацыйную раду — былых палітвязняў. На жаль, згодна з колькасцю атрыманых намі мандатаў, не ўсе патрапілі ў КР. Аднак ў нас ёсць людзі, якія прадстаўляюць інтарэсы палітвязняў, — той жа Алег Кулеша з Асацыяцыі палітвязняў «Да Волі». Мы будзем рабіць усё магчымае, каб вырашыць ці хоць бы спрасціць сітуацыю, напрыклад, хаця б са зборам і размеркаваннем дапамогі паміж сваякамі палітвязняў бяспечнымі спосабамі.

    Дзявяты крок застаецца вольным, і яго кожны ўдзельнік кааліцыі можа напоўніць асабістым зместам. Для мяне гэта беларуская мова, беларуская культура, беларуская адукацыя.

    «Я б не хацела лабіраваць інтарэсы кагосьці, чыя дзейнасць непасрэдна звязаная з маім заняткам»

    — Мінімум з дзясятак новых дэлегатаў Каардынацыйнай рады з’яўляюцца журналістамі і блогерамі. У вас не ўзнікала думкі аб’яднацца, каб супольна адстойваць журналісцкія інтарэсы ў рамках Каардынацыйнай рады?

    — Апошнімі днямі актыўна выказвалася думка, што прадстаўнікі НДА не могуць ісці ў Каардынацыйную раду, або прадстаўнікі СМІ, бо патэнцыйна яны могуць ствараць лобі. Я б не хацела лабіраваць інтарэсы кагосьці, чыя дзейнасць непасрэдна звязаная з маім заняткам, каб не быць афіляванай і заангажаванай. Адна справа — лабіяваць культуру агулам, зусім іншае — адстойваць інтарэсы журналісцкай супольнасці. Мне падаецца, я не маю права гэтым займацца.

    Стварыць у межах Каардынацыйнай рады суполку, якая абараняла б інтарэсы журналістаў, мо і слушная думка, але гэта не зусім упісваецца ў паўнамоцтвы Каардынацыйнай рады — ствараць гурткі па інтарэсах. Гэта было б не зусім карэктна.

    — На выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавалі каля сямі тысяч чалавек. Як ацэньваеце яўку, актыўнасць беларускай эміграцыі?

    — Ні для каго не сакрэт, што яўка была надзвычай нізкая, што не можа цешыць. Але сітуацыя вытлумачальная: унутры Беларусі людзі не могуць галасаваць з‑за страху і рэпрэсій. Мы і не спадзяваліся на актыўнае галасаванне гэтай часткі аўдыторыі.

    На тое, што голас дыяспар аказаўся настолькі слабы, паўплавала шмат чыннікаў. Першы і галоўны — таксама страх. Нават у маім асяроддзі, сярод людзей, якія не могуць вярнуцца ў Беларусь пры цяперашнім рэжыме без абавязковай адсідкі ў турме, многія баяцца гаварыць, баяцца штосьці рабіць.

    Даходзіць да смешнага. У мяне ёсць свая школка традыцыйнага строю, дзе я вучу людзей рабіць традыцыйныя касцюмы, — дык да мяне баяцца хадзіць! Па-першае, з‑за маёй асобы, а па-другое, наша студыя знаходзіцца ў Беларускім хабе ў Беластоку — людзей пужае любая асоба, любая пляцоўка, так ці інакш звязаная з грамадскай, палітычнай ці ўвогуле прабеларускай актыўнасцю.

    Людзі настолькі застрашаныя, што баяцца зрабіць крок управа ці крок улева, нават калі і знаходзяцца за мяжой. Нам толькі застаецца спадзявацца, што яны не перададуць свой страх дзецям, калі раптам вырашаць застацца ці ў Польшчы, ці ў Літве. Сітуацыя вельмі прыкрая, але маем тое, што маем.

    Так, яўка аказалася вельмі нізкай. І гэта козыр у рукаве цяперашняга рэжыма супраць нас. Толькі гэта не азначае, што мы збіраемся філоніць і кінем сваю дзейнасць, якая каштавала многім і нерваў, і сілаў, і маёмасці. Мы не спынімся на паўдарогі і не разыдземся.

    Выбары ў Кааардынацыйную раду: толькі лічбы

    25–27 траўня прайшло трохдзённае галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. Удзел у выбарах прынялі 6 723 выбаршчыкі. Выбарчая камісія абнародуе канчатковыя вынікі выбараў 8 чэрвеня.

    Па папярэдніх звестках, удзел у выбарах у Каардынацыйную раду ўзялі 11 кааліцый, якія прадстаўляюць 80 дэлегатаў. Найлепшы вынік паказала кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»» — яна набрала 2358 галасоў і атрымала 28 мандатаў.

    Тры кааліцыі — «Салідарнасць», «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» і «Краіна для жыцця» — засталіся без мандатаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці