• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Футбольны Еўра-2024 па БТ паказваць не будуць

    Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч паведаміў выданню «Смартпрэс», што Еўра-2024 не будзе транслявацца ў Беларусі.

    Фота: Pix­abay для pexels.com

    — З гэтым пытаннем, напэўна, лепш звяртацца да адміністрацыі стадыёна «Дынама». Аднак ад сябе скажу наступнае. На сённяшні дзень, на вялікі жаль, ніводзін аператар пакуль не набыў права для транслявання матчаў чэмпіянату Еўропы на тэрыторыі Беларусі.

    — Фактычна гэта азначае, што беларускія заўзятары чэмпіянат Еўропы не ўбачаць?

    — Не ўбачаць па тэлевізары. Што ж, будзем глядзець яго так, як і глядзелі ды глядзім Лігу чэмпіёнаў — праз інтэрнэт-рэсурсы. Гэта афіцыйны сайт УЕФА і нейкія іншыя крыніцы, якія нашы заўзятары спрытна знаходзяць, — патлумачыў Васілевіч.

    Чэмпіянат Еўропы па футболе мае прайсці з 14 чэрвеня па 14 ліпеня ў Германіі. Першапачаткова Белтэлерадыёкампанія разлічвала яго паказаць, напляваўшы на аўтарскія правы. Дзеля падобных выпадкаў у студзені 2023 года Савет Міністраў фактычна ўзаконіў у краіне пірацтва, дазволіўшы не прымяняць заканадаўства аб аўтарскіх правах у дачыненні да кантэнту, вырабленага «недружалюбнымі краінамі» і арганізацыямі, з імі звязанымі. У гэты спіс былі сярод іншых унесеныя ФІФА і УЕФА.

    Але нядаўна стала вядома, што калі ўзаконенае пірацтва ў дачыненні да Еўра-2024 года адбудзецца, то Беларуская федэрацыя футбола і клубы, якія ўдзельнічаюць у еўракубках, могуць страціць фінансаванне ад УЕФА. А гэтыя даходы маюць і для клубаў, і для федэрацыі важнае значэнне, іх страта будзе вельмі балючай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці