• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Перастаў адкрывацца сайт «Народнай Волі»

    Зрэшты ён не абнаўляўся больш за пяць месяцаў, з 7 снежня 2023 года.

    Перастаў адкрывацца сайт «Народнай Волі», але ён і так не абнаўляецца з 7 снежня.

    У жніўні мінулага года стала вядома, што шматгадовы галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч, які займаў гэтую пасаду з 1995 года, пакідае яе, а новым уладальнікам выдання з 1 верасня стала фірма «Гіпер ПК».

    Тады паведамлялася, што на чале сайта стаіць сам кіраўнік «Гіпер ПК» Мікалай Зіневіч. Ён пазбягаў гаварыць пра гэта, але называў сябе менеджарам інтэрнэт-праектаў. У медыйнай сферы Зіневіч асабліва нікому не быў вядомы.

    Як казаў тады Іосіф Сярэдзіч, ад супрацоўніцтва з сайтам «НВ-Анлайн», нягледзячы на дамоўленасць, былі адхіленыя многія журналісты.

    «Гэтая інфармацыя як снежны камяк на галаву. Мне шкада журналістаў. Я быў упэўнены, што яны будуць працаваць на адпаведным узроўні, а апынуліся каля разбітага карыта. Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт», — прызнаваўся тады іншым медыям Іосіф Сярэдзіч і абяцаў, што «будзе дзейнічаць з тым, каб аднавіць законнасць».

    У тэлеграм-канале выдання апошняя навіна таксама датаваная 7 снежня. А колькасць падпісчыкаў зляцела да 1009.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці