• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкімі» прызналі суполку праграмы «Белсата» у сацсетцы, мультфільмы «Заповедник» і Telegram-канал «Инсайдер UA»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 16 траўня папоўніла пералік інтэрнэт-рэсурсаў, кантэнт якіх рашэннем судоў прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй.

    старонкі Белсата і Инсайдер UA прызналі экстрэмісцкімі

    Фота: pixabay.com

    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі суполку з назвай «“Прасвет”. Рэальная карцiна свету вакол Беларусi» ў сацыяльнай сетцы Face­book (facebook.com/prasviet). Гэтая суполка афіляваная з аналітычнай праграмай, якую вядзе на тэлеканале «Белсат» журналіст Сяргей Пеляса. Адпаведнае рашэнне 10 траўня 2024 года прыняў суд Пінскага раёна і горада Пінска Брэсцкай вобласці.

    8 траўня 2024 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» змест Telegram-канала «Инсайдер UA | Україна | Новини» (t.me/insiderUKR). Гэты рэсурс публікуе навіны пра вайсковыя дзеянні ва Украіне і іншую інфармацыю, датычную рэгіёна.

    Паводле рашэння суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ад 3 траўня 2024 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаны YouTube-канал «Заповедник» на сайте dw.com з ідэнтыфікатарам dw.com/ru/program-59735842. Гэта сатырычнае шоў на палітычныя тэмы з удзелам мультыплікацыйных персанажаў, якія абмяркоўваюць палітычныя навіны. Экстрэмісцкім прызнаны таксама змест груп гэтага шоў у

    • Face­book (facebook.com/zapovednik.show),
    • Insta­gram (instagram.com/zapovednikshow),
    • Twit­ter (twitter.com/ZapovednikShow),
    • а таксама Telegram-канал «Заповедник» (t.me/zapovednikshow).
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці