• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зняволеную праваабаронцу Насту Лойку пазбавілі грашовых пераводаў

    Па стане на 8 траўня ў Беларусі 1375 палітвязняў, прызнаных праваабарончай супольнасцю. Рэальная колькасць палітвязняў можа быць большай.

    Насту Лойку пазбавілі грашовых пераводаў

    Наста Лойка. Фота: чытач Радыё Свабода

    Насту Лойку пазбавілі грашовых пераводаў ад сваякоў

    «Наста Лойка ў калёніі шмат працуе і працягвае прытрымлівацца вэганскай дыеты. Яе абмежавалі ў атрыманьні грашовых пераводаў, а лісты яна атрымлівае толькі ад маці», — такой інфармацыяй пра палітзьняволеную падзялілася крыніца, якая ў мэтах бясьпекі прасіла яе не называць.

    Паводле суразмоўцы Свабоды, станам свайго здароўя Наста Лойка не задаволеная, але «скардзіцца яна ня мае звычкі».

    Таксама вядома, што Наста Лойка працягвае чытаць шмат мастацкай і гістарычнай літаратуры.

    «Кажа, што збольшага ў яе ўсё нармальна: працуе на пашыве адзеньня, шмат чытае. Апошняя прачытаная кніга — „Крыжакі“ Генрыка Сянкевіча. Сказала, што кніга, у якой вядзецца пра часы Грунвальдзкай бітвы, падаравала ёй новыя веды і цікавыя вобразы, што вельмі карысна, бо інфармацыі з волі ў яе мала. Але з гэтым нічога ня зробіш, даводзіцца ёй трываць», — расказала крыніца.

    Прадстаўніца міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human con­stan­ta Наста Лойка ў зьняволеньні знаходзіцца з кастрычніка 2022 году.

    Насту абвінавацілі паводле 342 і 130 артыкулаў Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя альбо ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» і «Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці»). Сваёй віны Наста Лойка не прызнала. Судзілі праваабаронцу на закрытым паседжаньні, тэрмін у 7 гадоў зьняволеньня Наста Лойка адбывае ў Гомельскай жаночай калёніі № 4. Улады занесьлі яе ў сьпісы тэрарыстаў і экстрэмістаў, а беларускія праваабаронцы прызналі яе палітзьняволенай.

    Сёлета ў калёніі Наста Лойка адзначыла 35 гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці