• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былога рэдактара смаргонскай газеты трэці раз судзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

    Суд Смаргонскага раёна (Гродзенская вобласць) 23 красавіка разгледзеў справу былога палітвязня Рамуальда Улана — рашэнне невядомае, паведамляе тэлеграм-канал “Суды, затрыманні. Гродна і вобласць”.

    Рамуальд Улан. Крыніца: «Вясна»

    Былога выдаўца і галоўнага рэдактара незалежнай “Новай газеты Смаргоні” (1996–2005) абвінавачвалі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

    Сцвярджаецца, што пратакол быў складзены за публікацыі ў сацсетках.

    За апошнія 10 месяцаў гэта ўжо трэці суд над экс-палітвязнем.

    17 чэрвеня 2023 года яго арыштавалі на 3 сутак паводле арт. 19.11 КаАП. У ліпені — на 7 сутак (артыкул невядомы).

    5 студзеня 2021 года Улан быў асуджаны паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп) на 2,5 года абмежавання волі. Адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу №17 у Гомелі. У лютым 2022 года быў арыштаваны на 14 сутак за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” і падпіску на “экстрэмісцкі” тэлеграм-канал.

    У верасні 2020 года ў Смаргоні былі расклееныя ўлёткі з данымі супрацоўнікаў міліцыі, якія, на думку мясцовых жыхароў, ілжэсведчылі ў судзе супраць удзельнікаў пратэстных акцый альбо злоўжывалі службовымі паўнамоцтвамі. Улан сфатаграфаваў улёткі і 24 верасня выклаў здымак у адным з каментароў у групе “Чуткі Смаргонь” сацсеткі “УКантакце”. 26 верасня Улана затрымалі, правялі ў яго доме і офісе ператрусы, канфіскаваўшы 13 адзінак аргтэхнікі.

    У маі 2023 года вызвалены па амністыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці