• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    13 красавіка — дзень народзінаў у палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай

    Гомельская журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова адбывае прысуд паводле двух крымінальных артыкулаў, яе звінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361–4 КК) і  ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (артыкул 369–1 Крымінальнага кодэкса). Сёння ёй спаўняецца 51 год.

    shchyrakova-1_2

    Ларыса Шчыракова. Архіўнае фота

    Мінулагодні юбілей журналістка таксама сустрэла за кратамі.

    31 жніўня 2023 года суддзя Гомельскі абласнога суда Мікалай Доля прыгаварыў журналістку да трох гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі з адбыццём ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і да штрафу памерам 100 базавых велічынь.  

    Абскарджваць гэты вырак у Вярхоўным судзе Ларыса Шчарыкова адмовілася, заявіўшы, што не спадзяецца на перагляд судовага рашэння на сваю карысць. Тыя, хто ведаў журналістку асабіста, не вельмі здзівіліся: Ларыса заўсёды была рашучай і прынцыповай — як у працы, так і ўвогуле ў жыцці.

    Паводле адукацыі Ларыса Шчыракова — гісторык з веданнем англійскай мовы. У свой час яна скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францішка Скарыны, выкладала ў школе гісторыю і замежную мову. Кіравала моладзевай краязнаўчай арганізацыяй «Талака» (ліквідаваная ўладамі ў 2021 годзе).

    Пазней захапілася журналістыкай, супрацоўнічала з незалежнымі выданнямі. За што неаднойчы цярпела пераслед з боку прадстаўнікоў уладаў і сілавікоў. За супрацу з замежнымі медыя без акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў Шчыракову затрымлівалі і судзілі  паводле адміністрацыйных артыкулаў больш за сорак разоў. У тым ліку каралі і за асвятленне грамадскіх пратэстаў у Гомелі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

    У 2021 годзе Ларыса Шчыракова публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі, бо не бачыць магчымасцяў для сваёй працы ва ўмовах, калі парушаецца свабода слова. Яна стала вучыцца завочна ва ўніверсітэце на псіхолага і зарэгістравалася ў якасці індывідуальнай прадпрымальніцы —  зарабляла на фотаздымках у нацыянальных строях, аздабленне для этнасесій выкарыстоўвала са сваёй прыватнай калекцыі. Таксама распачала ўласны медыяпраект «Забітыя і забытыя», здымала відэагісторыі пра жыхароў Гомельшчыны, якія былі рэпрэсаваныя ў часы сталінскага тэрору.

    Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі Ларысу Шчыракову 6 снежня 2022 года. Пасля затрымання яе непаўнагадовага сына Святаслава міліцыя перадала ў сацыяльны прытулак: сына Ларыса гадавала адна, з мужам яна даўно ў разводзе. Служба апекі не дазваляла забраць Святаслава ні дзядулю, ні іншым сваякам. Падлетка аддалі толькі бацьку, які праз некаторы час  адмыслова прыехаў у Гомель з расійскага Новасібірска. З моманту затрымання і да суда журналістку ўтрымлівалі пад вартай у следчым ізалятары.

    Ларыса Шчыракова. Архіўнае фота

    Судовы працэс над Ларысай распачаўся 27 ліпеня 2023 года і праходзіў у закрытым рэжыме. Адкрытым зрабілі толькі агучванне рэзалюцыйнай часткі прысуду.

    Паводле боку абвінавачання, Ларыса Шчыракова «са жніўня 2020 года па снежань 2022 года, выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, праз розныя мэсанджары і ўліковыя запісы ў сацсетках перадала для размяшчэння і размясціла ў інтэрнэце, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь». Якія гэта звесткі — невядома.

    Яна ж, як даводзіла следства, «ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу аўдыя‑, відэа‑, фота- і тэкставай інфармацыі для далейшага выкарыстання ў мэтах забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці інфармацыйнага рэсурсу «Вясна» і экстрэмісцкага фарміравання «Белсат».

    9 жніўня, калі ўжо ішоў судовы працэс над журналісткай, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі прыняў адмысловае рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім фарміраваннем» праваабарончай арганізацыі «Гомельская вясна», яе інфармацыйнага сайта і акаўнтаў у сацсетках і мэсанджарах. На сайце КДБ у апісальнай частцы рашэння насупраць праваабарончай арганізацыі «Гомельская вясна» было пазначанае імя Ларысы Шчыраковай як адказнай асобы за згаданыя інтэрнэт-рэсурсы.

    Ларыса Шчыракова ў судзе. 2023 год. Фота: newsgomel.by

    Прысуд Ларысе Шчыраковай агучалі 31 жніўня 2023 года, у адрозненне ад усяго судовага працэсу, гэтае пасяджэнне зрабілі адкрытым. Убачыўшы ў зале сваякоў і сяброў, Ларыса расплакалалася, але хутка дала рады эмоцыям. Да таго часу ёй давялося перажыць у зняволенні вялікае асабістае гора — страту маці, якая памерла 7 чэрвеня. На пахаванні Ларыса не прысутнічала.

    22 верасня, праз тры тыдні пасля прысуду, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла Ларысу Шчыракову ў Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

    Напрыканцы верасня 2023 года журналістку этапавалі з гомельскага СІЗА ў жаночую папраўчую калонію № 4. Яна працуе швачкай, як і большасць іншых жанчын, што трапляюць у гэтую ўстанову.

    Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Ларысу Шчыракову палітычнай зняволенай. Падчас знаходжання ў калоніі ў яе з’явілася сімвалічная «хросная» — Вэндзі Чэмберлен (Wendy Cham­ber­lain), 47-гадовая прадстаўніца ад ліберальных дэмакратаў у парламенце Вялікабрытаніі.

    Паводле тых, хто лістуецца з Ларысай, зняволенне яе не зламіла, яна з ранейшай рашучасцю і смеласцю перажывае нягоды за кратамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці