• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты збор на дапамогу цяжкахвораму беларускаму журналісту Вадзіму Доўнару

    Беларуская асацыяцыя журналістаў прапануе калегам падтрымаць Вадзіма.

    Вадзім Доўнар. Фота: з асабістага архіва

    Вадзім Доўнар нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у БДГ («Беларуская дзелавая газета»), на «Радыё Рацыя», у «Беларускай газеце», на ўкраінскім тэлеканале ATR і ў іншых вядомых выданнях. Удзельнічаў у Майдане і ў блакадзе Крыма ў Чангары. Апошнія гады Вадзім жыве ў Кіеве.

    Год таму Вадзіму паставілі дыягназ, лячэнне якога патрабуе трансплантацыі печані.

    Зрабіць гэта ва Украіне сёння маларэальна, таму неабходны вываз і падтрыманне Вадзіма да аперацыі ў Польшчы. Вадзім страціў працаздольнасць і мае патрэбу ў штодзённым медыцынскім абслугоўванні, штомесяц на лекі і медычнае абслугоўванне для падтрымання жыцця Вадзіма патрабуецца каля 800 даляраў.

    Для гэтага фонд BYSOL адкрыў спецыяльны збор на дапамогу Вадзіму.

    Мусім адзначыць, што Вадзім Доўнар разам з сяброўкай Аленай Васільевай у апошнія гады неаднаразова жорстка крытыкавалі беларускія дэмакратычныя сілы і фонд BYSOL на сваім Ютуб-канале. Але ж жыццё чалавека важнейшае.

    Таму Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае калег далучыцца да збору на дапамогу Вадзіму.

    УВАГА! Данат з BY/RU карт небяспечны.

    Фонд BYSOL і БАЖ маюць усе пацвярджальныя медыцынскія дакументы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці