• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У абласной дзяржпрапагандзе занятыя больш 500 чалавек. Моладзь заставацца працаваць не хоча

    Лічбы па сітуацыі ў дзяржСМІ ў Гомельскай вобласці былі агучаныя на нарадзе з кіраўніком аблвыканкама Іванам Крупко. Ён даручыў да 1 ліпеня закрыць вакансіі ў раёнках за кошт удзельнікаў клубаў юных журналістаў, зазначае «Штодзень».

    Фота: pexels.com

    Што вядома

    ДзяржСМІ агучылі наступныя лічбы: у друкаваных газетах працуюць 390 чалавек, з іх 185 кіраўнікі і «творчыя супрацоўнікі». На сайтах – 168 чалавек, «творчыя супрацоўнікі» – 93.

    Гомельскія дзяржСМІ ідуць насуперак сусветным трэндам, адпаведна з якімі скарачаюцца друкаваныя медыя, а электронныя растуць: за пяць год (з 2019 года) у друкаваных выданнях людзей стала ўсяго на 0,6% меней, а на сайтах і тэлеграм-каналах – на 16,4%.

    На сёння адсправаздачыліся, што не хапае 33 чалавек у 18 рэдакцыях.

    Карыснай «лазняй» для дзяржСМІ, як заявілі на нарадзе, стаў 2020 год, там прызналі, што «адбылося перафарматаванне галіны», адзначылі рост «колькасці аўтарскіх праектаў», «грамадска-палітычных» матэрыялаў. Як вядома, гэта на «новамове» ўладаў і ёсць прапаганда.

    Лічбы звальненняў пасля 2020 года асобна не называлі.

    Што збіраюцца рабіць

    ДзяржСМІ вельмі хочуць, каб на працу да іх прыйшла моладзь.

    Як мінімум таму, што працаваць яна ў іх не хоча: па іх звесткам, па выніках 2023 года засталіся (хіба пасля размеркавання) усяго 33% маладых спецыялістаў, і гэта значна горш, чым у 2022 годзе.

    На нарадзе ў Крупко прыгадалі пра клубы юнага журналіста, у якіх удзельнічаюць больш 160 чалавек. Як прыклад прыводзяцца ўстановы пры самых буйных мясцовых прапагандысцкіх медыях: «Гомельскай праўды» і «Беларусь‑4. Гомель».

    Менавіта там Крупко хоча знайсці «самародкаў», бо «таленавітых людзей у вобласці хапае». Ён даручыў закрыць вакансіі ў рэгіянальных дзяржСМІ да 1 ліпеня.

    Акрамя таго, улады анансавалі адкрыццё мясцовага профільнага факультэта ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце «з упорам на камп’ютарныя тэхналогіі». Такога ў рэгіёне яшчэ не было, у гісторыі ёсць толькі адпаведныя спецыялізацыі на філалагічным факультэце.

    Крупко таксама адначыў, што раёнкі – сімвалы рэгіёнаў, ім «падставіць плячо» павінна раённая ўлада: падпіскамі, рэкламай і ўдзелам у супольных праектах.

    Калі расшыфраваць мову чыноўнікаў, такім чынам будуць спрабаваць запоўніць прабелы ў фінансаванні. А профільным факультэтам – ажывіць не толькі раёнкі, супрацоўнікі якіх працуюць там дзесяцігоддзямі, але і сітуацыю з наборам у ГДУ. Хаця па сённяшніх часах назва «Прапагандысцкі» будзе адпавядаць яго задачам лепей чым «Журналісцкі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці