• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Віталь Усціновіч правёў 25 сутак у ІЧУ за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

    Віцебскі блогер Віталь Усціновіч адбыў 25 сутак арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 Адміністрацыйнага кодэкса). Пра гэта ён распавёў на «пакаяльным відэа», якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, паведамляе «Вясна».

    Фота: скрын відэа з канала Віталя Усціновіча

     

    На відэа мужчына гаворыць, што яго затрымалі месяц таму. І дадае, што супрацоўнікі ГУБАЗіК «паводзілі сябе карэктна», а на «сутках» яго не білі. Арышт Усціновіч адбываў у ІЧУ Віцебска.

    Ролік праўладнага канала змантаваны так, што спачатку Усціновіча паказваюць на фоне плакатаў супраць «экстрэмізму», потым — камеры ў ізалятары, а ў канцы — на фоне надпісу «Дзякуй вам, хлопцы», адзначае «Медиазона. Беларусь».

    Паведаміў, што ідзе ў суд, і знік

    Нагадаем, першапачаткова на Усціновіча склалі пратакол за правядзенне «несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» (артыкул 24.23 Адміністрацыйнага кодэкса), бо на старых відэа знайшлі аватарку з бел-чырвона-белым сцягам. Тады відэаблогер суткі правёў у ІЧУ, а потым яго адпусцілі з позвай у суд.

    Ідучы на адміністрацыйны працэс, Віталь Усціновіч паабяцаў сваім падпісчыкам, што абавязкова распавядзе працяг гісторыі. Аднак відэаролік пра гэта не выйшаў, замест гэтага праз некаторы час з’явілася відэа, дзе блогер казаў, што пакідаў каментары на «забароненых» сайтах і здымаў відэаролікі «пра Шоўшэнку». Меркавана, ролік выклалі самі сілавікі.

    «Дзед Шоўшэнка» — гэта персанаж з вусамі і сіпатым голасам, які прэтэндуе на тое, што лепей за ўсіх разбіраецца ў палітыцы, эканоміцы, культуры і ўвогуле ва ўсіх сферах жыцця. У ролі «дзеда Шоўшэнкі» выступаў сам відэаблогер. А яшчэ ён запачаткаваў гумарыстычную серыю «Ябатькины новости», дзе выкарыстоўваў фрагменты відэа з Ярмошынай, Азаронкам і іншымі пазнавальнымі асобамі.

    Але ўсё гэта Віталь Усціновіч рабіў да сакавіка 2022 года. У той час яго затрымалі, канфіскавалі аргтэхніку, і ён публічна паведаміў сваім гледачам, што больш «не чапае жыццё краіны», а відэаролікі будзе здымаць выключна пра рыбалку, падарожжы па закінутых вёсках і дэгустацыю прадуктаў.

    Ад гэтага правіла ён не адступаў, хоць вострыя каментары ў ягоных відэароліках трапляліся. Прыкладам, здымаючы закінутыя дзіцячыя лагеры ці разбураныя хаты ў нежылых вёсках, ён неаднаразова падкрэсліваў, што «гэта адбываецца ў нашай стабільнай квітнеючай краіне».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці