• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Агееў: «У Беларусі з’явяцца магчымасці выпраўляць тое, што дзесяцігоддзямі рабіў рэжым»

    Алег Агееў. Фота: БАЖ

    Алег Агееў. Фота: БАЖ

    У беларускім заканадаўстве ўтрымліваецца значная колькасць нормаў, якія прадугледжваюць крымінальную і адміністрацыйную адказнасць за дыфамацыю — абразу і паклёп. Пра гэта гаворыцца ў чарговым, чацвёртым па ліку, аналітычным аглядзе, падрыхтаваным юрыстамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, нагадвае праект «Филин».

    У папярэднія гады ўраду Беларусі былі адрасаваныя рэкамендацыі аб неабходнасці зменаў заканадаўства ў бок большага захавання правоў чалавека. У прыватнасці, у рамках трэцяга цыклу Універсальнага перыядычнага агляду ў 2020 годзе, падрыхтаванага БАЖ.

    Як адзначаюць аўтары чарговага агляду, у перыяд 2020–2023 гадоў названыя рэкамендацыі не былі выкананыя. Больш за тое, ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу, які пачаўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га, рэзка ўзмацніліся жорсткасць як заканадаўства, якое ўсталёўвае абмежаванні права на свабоду выказвання меркавання, так і практыка прымянення дадзенага заканадаўства.

    Абвінавачванні ў дыфамацыі сталі актыўна выкарыстоўвацца для пераследу палітычных апанентаў дзейнай улады, журналістаў і звычайных грамадзян, якія выказваюць нязгоду з дзеяннямі дзяржавы.

    Тым не менш, юрысты БАЖ у чарговы раз выступілі з прапановай прыбраць з Крымінальнага кодэкса артыкулы аб паклёпе на чыноўнікаў.

    «Филин» папрасіў пракаментаваць гэтую ініцыятыву юрыста, намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алега Агеева.

    — Хоць такі зварот да ўладаў выглядае безнадзейным у сённяшніх умовах, чаму важна рабіць гэта, даносіць сваю пазіцыю?

    — Рана ці позна ў Беларусі з’явяцца магчымасці выпраўляць тое, што дзесяцігоддзямі рабіў сённяшні рэжым. І, адпаведна, каб хутчэй і прасцей гэтыя змены адбываліся, трэба мець напрацоўкі і прапановы наконт таго, што будзе адпавядаць дэмакратычнай і прававой дзяржаве.

    Таму, каб рэформы былі хуткімі, каб найхутчэй усё небяспечнае перастала працаваць, а ўсё добрае запрацавала як трэба, і неабходна распрацоўваць такія прапановы ўжо цяпер. Чым мы і займаемся.

    — То-бок, гэта праца хутчэй на будучыню і не з цяперашняй ўладай?

    — Канечне. На сённяшні рэжым надзеі ніякай ужо няма.

    Алег Агееў. Фота: БАЖ

    Алег Агееў. Фота: БАЖ

    — За апошнія тры гады сітуацыя ў сферы дыфамацыйных абвінавачванняў толькі істотна пагоршылася. Якога развіцця падзей варта чакаць далей?

    — На жаль, гэтыя тэндэнцыі існуюць. Дзеючае заканадаўства, ягонае прымяненне, усё больш імкнецца да пагаршэння сітуацыі. Адпаведна, нейкіх чаканняў, што гэты рэжым можна памяняць не ў чорны бок, а павярнуць да святла, ні ў каго не засталося.

    Таму, гэта хутчэй спроба дамаўляцца з уладамі новай Беларусі. Што, дарэчы, сёння не зусім зразумела — якімі яны будуць, ці будуць яны гатовыя да размовы па пытаннях, узнятых у нашых чатырох даследваннях.

    Нельга пакуль казаць, што гэта нейкі компексны падыход да рэфармавання медыясектара. Гаворка пра кропкавыя моманты, на якія абавязкова трэба будзе звяртаць увагу пры рэфармаванні сферы медыя ў новай Беларусі.

    ***

    Нагадаем, што паводле арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку) суддзёй Таццянай Шоцік на тры гады калоніі быў асуджаны партыйны актывіст Ігар Леднік, які памёр у зняволенні ў лютым 2024-га.

    Палітвязня судзілі за публікацыю «Мiжнародна прызнаны нейтралiтэт Беларусi — гарантыя бяспекi у рэгiёне АБСЕ» ў партыйным часопісе БСДП «Пазіцыя».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці