• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністр замежных спраў Польшчы выказаў салідарнасць са зняволеным журналістам Анджэем Пачобутам

    20 снежня споўнілася 1000 дзён, як палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі. З гэтай нагоды рэдакцыя «Газеты Выборчай», дзе ён працаваў, зноў запатрабавала ад уладаў Беларусі вызвалення журналіста, піша Радыё Свабода.

    «Мы ўвесь час просім польскія ўлады, міжнародныя арганізацыі і ўсю дэмакратычную супольнасць аказаць ціск на Беларусь у справе Анджэя. Каб пра Анджэя не забывалі», — напісалі калегі Пачобута.

    Новы міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі даў каментар выданю:

    «Мы верым, што Анджэй хутка будзе на волі, бо, як ён сам сказаў: „нічога дрэннага не рабіў, закон не парушаў, нікуды не ўцячэ і дома“».

    «Анджэй — журналіст, юрыст, папулярызатар гісторыі, актывіст Саюзу палякаў у Беларусі — знаходзіцца ў турме, бо хацеў, каб яго краіна была свабоднай, — адзначае Радаслаў Сікорскі. — І ў выніку стаў асабістым ворагам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. За гэта яго асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Анджэй Пачобут — паляк у Беларусі — патрыёт сваёй беларускай краіны, які спалучае лепшае з нашай агульнай спадчыны. Для ўсіх нас ён стаў сімвалам незалежнага духу і веры ў ідэю свабоды. Ён сядзіць у турме, бо яго баіцца рэжым Лукашэнкі. Тое, што гэты шанавальнік польскай і беларускай культуры, які апявае нашу пераплеценую гісторыю, быў асуджаны, між іншым, за распальванне нацыянальнай варожасці, — гэта злоба аўтакратаў».

    У Беластоку 22 снежня адбудзецца чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам ды іншымі палітзняволенымі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

    Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродна па так званай «польскай справе» разам з іншымі актывістамі Саюза палякаў Беларусі. За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце». У публікацыі Пачобут назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года.

    Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра падаўленне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст ад 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

    8 лютага 2023 года ў абласным судзе Гродна суддзя Дзмітрый Бубенчык прыгаварыў журналіста да 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Зараз зняволены журналіст адбывае пакаранне ў калоніі ў Наваполацку. Там яго на паўгады адправілі ў памяшканне камернага тыпу, дзе спадар Пачобут будзе знаходзіцца да лютага 2024 года.

    Чытайце яшчэ:

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці