• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністр інфармацыі: Супраць нас працуе сур’ёзная тэхналагічная машына

    «Мы зараз трымаем інфармацыйны парадак дня ў нашай краіне, а нашы апаненты глынаюць пыл, але нельга цешыць сябе, паколькі супраць нас сур'ёзная тэхналагічная машына, якая звяртаецца да несумленных метадаў па песімізацыі акаўнтаў і матэрыялаў, якія публікуюцца нашымі нацыянальнымі СМІ», — заявіў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў, выступаючы перад маладымі журналістамі з дзяржаўных СМІ.

    Арганізаваны Міністэрствам інфармацыі X Форум маладых журналістаў «Журналістыка сёння: тэрыторыя адказнасці» праходзіў 16 снежня ў Мінску. Да ўдзелу былі сабраныя 220 маладых журналістаў з рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Паводле арганізатара, форум быў накіраваны на падвышэнне кваліфікацыі, развіццё сацыяльнай і прафесійнай камунікацыі маладых журналістаў, фармаванне адзінай медыясупольнасці Беларусі.

    Праўладныя журналісты выступалі з дакладамі, якія адлюстроўвалі «актуальную сітуацыю ў медыясферы» і былі прысвечаныя «вялікім магчымасцям рэгіянальнай прэсы, запатрабаванасці і важнасці фатаграфіі ў журналістыцы, феномену папулярнасці кароткіх відэа ў сацыяльных сетках, беларускай блогасферы і экстрэмальнай журналістыцы».

    Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў паведаміў прысутным, што ўся праўладная медыясупольнасць краіны знаходзіцца ў стане інфармацыйнай вайны. І далей пачаў выкрываць сваіх апанентаў.

    «Нашыя апаненты вядуць агрэсіўную інфармацыйную палітыку па заваяванні  сэрцаў і розумаў маладых людзей, якія, гартаючы стужку сацсетак, не заўсёды могуць аддзяліць праўду ад няпраўды. Асабліва гэтае становішча небяспечнае цяпер, калі хуткасць пераважае над якасцю, над фактчэкінгам, да якога мы яшчэ нядаўна так заўзята звярталіся і не выдавалі інфармацыю, папярэдне яе не праверыўшы. Сёння, карыстаючыся падступнымі алгарытмамі сацсетак, апаненты вядуць дастаткова агрэсіўную працу па прасоўванні сваёй інфармацыі, якая ні на чым не заснаваная, але, тым не менш, выклікае негатыўныя эмоцыі ў людзей, і заахвочваюць іх здзяйсняць правіны», — сказаў Пярцоў.

    Пасля ён наракаў на тое, што быццам моладзь толькі постфактум разумее, што павялася на фэйкі, укінутыя быццам псеўдоблагеркай ці іншым інфлюэнсерам, на якога маладыя людзі падпісаныя ў месенджары ці сацсетцы. «Наша задача — не дапусціць гэтага», — дадаў міністр інфармацыі і пачаў тлумачыць моладзі значэнне адказнасці ў працы сучаснага журналіста.

    Уладзімір Перцоў заклікаў маладых журналістаў праўладных СМІ не паддавацца, на хітрыкі тых, хто, паводле яго слоў,  знаходзіцца па той бок інфармацыйных барыкад, і напрацоўваць уменне ствараць кантэнт у новых лічбавых асяроддзях з прымяненнем сучасных інфармацыйных інструментаў.

    Падчас форуму сваім бачаннем на сучасны этап развіцця праўладнай  беларускай журналістыкі з маладымі журналістамі таксама падзяліліся старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Марат Маркаў, шэф-рэдактар дырэкцыі трансмедыйных праектаў МТРК «Мір» Таццяна Нікіціна і прапагандыст Рыгор Азаронак.

    Чытайце яшчэ:

    Дзяржаўная газета з Пінска заклікае чытачоў збіраць падарункі для дзяцей Данбаса

    Як дзве дзяржаўныя газеты ў трох артыкулах абвяргалі адзін «экстрэмісцкі» паблік

    Супраць былых супрацоўнікаў светлагорскай ТРК «Ранак» распачалі крымінальную справу за стварэнне экстрэмісцкага фармавання. Каментар юрыста

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці