• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмію «Рэпарцёраў без межаў» атрымаў асуджаны на пяць гадоў зняволення егіпецкі блогер

    Адной з намінантак у гэтай жа катэгорыі «Мужнасць» была галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава. Журналістку, асуджаную да 12 гадоў зняволення за прафесійную дзейнасць,  назвалі сімвалічнай фігурай, якая заўсёды люта абараняла незалежнасць свайго СМІ і медыя ў цэлым, нягледзячы на неаднаразовы пераслед. 

    У аўторак, 28 лістапада 2023 года, у Бруселі (Бельгія) адбылася 31‑я цырымонія ўзнагароджання прэміяй «Рэпарцёраў без межаў» (RSF) за свабоду прэсы. 

     

    Апроч беларускай журналісткі на прэмію ў намінацыі «Мужнасць» прэтэндавалі:

    • Роберсан Альфонс (Гаіці) — калумніст газеты Le Nou­vel­liste, які актыўна асвятляў палітычныя падзеі і злачынствы мясцовых злачынных груповак.
    • Журналістка іранскай газеты Ham-Mihan Элаха Махамадзі і яе калежанка Нілафар Хамідзі. Яны асвятлялі пратэсты ў 2022 годзе, за што былі пакараныя рэжымам вялікімі тэрмінамі.
    • Беназір Шах — галоўны рэдактар GEO Fact Check (тэлевізійнага праекта па фактчэкінгу пакістанскага тэлеканала Geo Tele­vi­sion) і намеснік рэдактара амерыканскага часопіса Newsweek. Яна ўзначаліла рух супраць кампаніі кіберзапужвання, накіраванай супраць журналістак, якія дэманструюць занадта вялікую незалежнасць ад афіцыйнай лініі грамадзянскіх і ваенных уладаў.
    • Егіпецкі блогер Махамед Радван вядомы як Махамед Кісларод дзякуючы свайму блогу Egyp­t’s Oxy­gen. Улады забаранялі яму займацца блогерствам, аднак, калі ўспыхнулі пратэсты ў верасні 2019-га, ён асвятляў гэтыя падзеі, пасля чаго яго ізноў арыштавалі.

    Прэмія была прызначаная Махамеду Радвану. Пасля асвятлення пратэстаў у 2019 годзе блогера арыштавалі і прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі за «публікацыю ілжывых навін». У сённяшнім Егіпце імя Махамеда Кісларода з’яўляецца сінонімам смелай журналістыкі.

    У катэгорыі «Незалежнасць» журы аддала перамогу Хасэ Рубэну Замора з Гватэмалы. Заснавальнік і рэдактар газеты el Per­iódi­co, якая на працягу двух дзесяцігоддзяў выкрывала палітычную карупцыю, падвяргаўся пагрозам і судовым пераследам. У ліпені 2022 года ён быў арыштаваны па сфабрыкаваным абвінавачванні ў адмыванні грошай і правёў амаль год у зняволенні, перш чым яго газету ўдалося закрыць у маі 2023 года. Яго прысуд (6 гадоў турэмнага зняволення) ў чэрвені 2023 года быў адменены. Да апошняга часу ён заставаўся пад вартай.

    Трэцяя намінацыя — «Уздзеянне». На яе вылучаўся знакаміты расследавальнік Хрыста Грозеў, які спецыялізуецца на расійскіх тэмах. Аднак пераможцам стаў калумбійскі журналіст Хуан Пабла Бар’ентас. Дзякуючы працы гэтага журналіста свет даведаўся асобы 26 каталіцкіх святароў, абвінавачаных у сэксуальных злачынствах. Аўтар кнігі «Няхай дзеці прыходзяць да мяне» зазнаў пераслед і спробы цэнзуры на працягу сямі гадоў з‑за сваіх расследаванняў. Але ў выніку яго рэпартажы дазволілі выяўляць злачынцаў і змагацца з беспакаранасцю.

    Фотапрэмію, якая называецца «Лукас Далега-SAIF» (у імя маладога фатографа, які быў забіты ў 2011 годзе туніскай паліцыяй падчас асвятлення пратэстаў), аддалі францужанцы Карын П’ер. Жанчына пачала займацца фатаграфіяй пасля тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 года. Яна асвятляла падзеі ў Лівіі, пасля жыла ў Бейруце. У Пакістане яна зрабіла серыю фотаздымкаў, што дакументуюць гвалт у адносінах да жанчын. Цяпер працягвае доўгатэрміновыя праекты, супрацоўнічаючы з такімі газетамі, як Le Monde, The Wash­ing­ton Post і іншымі.

    Чытайце яшчэ:

    Мужнасць. Марына Золатава намінаваная на прэмію «Рэпарцёраў без межаў»

    6 лістапада Марына Золатава адзначае Дзень народзінаў. Трэці год за кратамі

    «Рэпарцёры без межаў» правялі акцыю салідарнасці з беларускімі зняволенымі журналістамі ў 12 краінах

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці