• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былога відэааператара Андрэя Толчына вінавацяць у экстрэмізме

    Крымінальную справу супраць былога відэааператара-фрылансера Андрэя Толчына следчыя перадалі ў пракуратуру для вывучэння і накіравання ў суд. Як стала вядома, гомельскага журналіста вінавацяць не ў нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы, як меркавалася раней, а ў экстрэмізме паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса РБ. Гэта — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім».

    Якія канкрэтна праграшэнні ставяцца ў віну Андрэю Толчыну, дагэтуль невядома, паколькі абвінавачанне трымаецца ў таямніцы. У лістах на волю з прычыны турэмнай цэнзуры напісаць пра гэта адкрыта вязень не можа.

    У Толчына з’явілася адвакатка, але яна таксама абмежаваная падпіскай пра неразгалошванне таямніцы следства.

    Сябры і сваякі ўжо перадалі яму ў следчы ізалятар харчовыя перадачы, сродкі гігіены і цёплыя рэчы.

    64-гадовы журналіст пакутуе на гіпертанію, мае праблемы з нагамі.

    Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала відэааператара Андрэя Толчына палітычным вязнем.

    Толчына затрымалі сілавікі сёлета 23 верасня. На наступны дзень пасля затрымання ў кватэры, дзе ён жыў з жонкай, правялі ператрус. Следчыя забралі камп’ютарную тэхніку ды іншыя лічбавыя носьбіты.

    Андрэй Толчын у дэмакратычным асяродку Гомеля стаў заўважнай асобай яшчэ ў 90‑х гадах, калі Беларусь здабывала сваю незалежнасць. Працаваў тады наладчыкам апаратуры на радыёзаводзе «Прамень». Удзельнічаў у незалежным прафсаюзным руху, які выступаў за абарону правоў рабочых. На дэмакратычнай аснове абіраўся дэпутатам Гомельскага гарадскога савета 21-га склікання — гэта акурат той савет, адзін з двух у Беларусі, які ў жніўні 1991 года адкрыта выступіў супраць камуністычнага дзяржаўнага перавароту ў Маскве і вітаў абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

    Улады хочуць адабраць стары дамен. Мы змянілі пошту і сайт!

    У гарсавеце Андрэй уваходзіў у камісію па сувязях з грамадскасцю і СМІ. Быў сябрам зліквідаванай цяпер уладамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, працяглы час ачольваў гарадскую арганізацыю гэтай партыі. Апекаваўся дзейнасцю дэмакратычных дабрачынных фондаў. Зведаў таксама і беспрацоўе.

    Пасля выбараў 2010 года Толчын у якасці відэааператара-фрылансера супрацоўнічаў з незалежнымі медыярэсурсамі. За журналісцкую працу Андрэя Толчына шмат разоў штрафавалі і нават адпраўлялі «на суткі» за краты на падставе адміністрацыйных пратаколаў, якія складала міліцыя, бо ў відэааператара-фрылансера не было акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

    У 2020 годзе Толчына затрымлівалі разам з журналісткай Ларысай Шчыраковай за асвятленне пратэстаў, афіцыйна — нібыта за ўдзел у масавых беспарадках. Таксама журналіста затрымлівалі ў 2021 годзе каля гомельскага СІЗА‑3, дзе ён здымаў сваякоў палітвязняў Мікалая Статкевіча і Ігара Лосіка, якіх разам з іншымі абвінавачанымі 24 чэрвеня пачалі судзіць у памяшканні ізалятара. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, палітвязняў абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варажнечы і перашкодзе дзейнасці ЦВК. Тады спадар Толчын запісваў і каментар аднаго з дыпламатаў Еўрасаюза, якія прыехалі ў Гомель на суд. Усе відэазапісы ў фрылансера забрала міліцыя.

    Падтрымайце зняволенага журналіста лістамі, паштоўкамі ці тэлеграмай. Таксама можна зрабіць грашовы перавод.

    Пішыце на адрас: СІЗА № 3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1. Толчын Андрэй Мікалаевіч.

    Чытайце яшчэ:

    Выйшла на волю Таццяна Пыцько

    Два гады за кратамі. Пра што піша ў лістах палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык

    Выйшла кніга пра легендарныя беларускія музычныя медыя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці