• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прызначаны новы кіраўнік Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

    Рада дырэктараў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (РСЭ/РС) прызначыла Стывэна Капуса выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта кампаніі з 1 студзеня 2024 году, піша «Радыё Свабода».

    Стывэн Капус будзе выконваць абавязкі да таго часу, пакуль Сэнат ЗША не зацьвердзіць склад Міжнароднай кансультацыйнай рады ў тэлерадыёвяшчаньні і ня зможа прагаласаваць за ягонае прызначэньне.

    «Мы вельмі рады, што Стыў пагадзіўся ўзначаліць РСЭ/РС у гэты важны момант у гісторыі кампаніі, — сказала старшыня праўленьня мэдыякампаніі амбасадарка Карэн Корнблу. — Ён мае як выдатны досьвед працы старшым мэнэджарам у навіннай індустрыі, так і глыбокім разуменьнем РСЭ/РС».

    Капус мае больш як 25-гадовы досьвед ў журналістыцы. Былы прэзыдэнт NBC News, Капус таксама быў выканаўчым прадусарам NBC Night­ly News з Томам Брокаў, The News з Браянам Уільямсам і CBS Evening News са Скотам Пэлі. У апошнія гады Капус даваў стратэгічныя кансультацыі ў якасьці кансультанта РСЭ/РС у Празе і Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM).

    Намесьніца старшыні праўленьня РСЭ/РС Маргарэт Гувэр дадала: «Вялізны досьвед Стыва як журналіста, прадусара і кіраўніка аддзела навінаў робіць яго выключна кваліфікаваным кандыдатам на пасаду кіраўніка выдатнай міжнароднай каманды журналістаў РСЭ/РС у гэтыя цяжкія часы».

    «Я ганаруся магчымасьцю ўзначаліць РСЭ/РС, паколькі яно застаецца непахісным у сваёй місіі адной з самых надзейных у сьвеце крыніц незалежных навінаў і інфармацыі, — сказаў Капус. — Я зь нецярплівасьцю чакаю магчымасьці працягнуць самаадданую працу цяперашняга лідэра РСЭ/РС Джэфа Гедміна і, у прыватнасьці, ягоных важных намаганьняў для вызваленьня чатырох журналістаў РСЭ/РС, якія несправядліва затрыманыя».

    Капус заменіць Джэймі Флая, які пакінуў сваю пасаду летам 2023 года. Зь ліпеня сябра праўленьня Джэф Гедмін узначальвае РСЭ/РС у якасьці выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта.

    • Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода — прыватная, незалежная міжнародная навінная арганізацыя, чые праграмы — радыё, інтэрнэт, тэлебачаньне і мабільныя прылады — дасягаюць уплывовай аўдыторыі ў 23 краінах, уключаючы Расею, Украіну, Іран, Афганістан, Пакістан, рэспублікі Сярэдняй Азіі і Каўказ. Карпарацыя фінансуецца Кангрэсам ЗША праз USAGM.

    Чытайце яшчэ: 

    Арганізацыя RSF даставіла сотні «паштовак для Марыны» ў амбасады Беларусі

    6 лістапада Марына Золатава адзначае Дзень народзінаў. Трэці год за кратамі

    Для белорусской журналистки собрали 11 тысяч злотых меньше чем за сутки

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці