ПЦ «Вясна»: з’явілася інфармацыя пра затрыманне тэлевядоўцы і спявачкі Ларысы Грыбалёвай
1 лістапада 2023
БАЖ
Праваабаронцы пішуць, што паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманне адбылося ўчора ці сёння, а дома ў Ларысы правялі ператрус. Падрабязнасці высвятляюцца.
У 2020 годзе яна была адной з тысяч беларускіх дзеячаў культуры, якія выступілі супраць гвалту сілавікоў у дачыненні мірных пратэстоўцаў. Пасля гэтага Ларыса Грыбалёва патрапіла ў негалосны спіс 80 выканаўцаў, якім забаронена выступаць у нашай краіне.
Ларыса вядома таксама і тым, што была вядоўцай музычнай тэлевізійнай перадачы «Усё нармальна, мама», якая выходзіла на «Першым нацыянальным канале» па суботах у ранішнім эфіры. Першы выхад у эфір адбыўся ў 1994 годзе.
Чытайце яшчэ:
Мининформ вынес предупреждение учредителю телепрограммы «Europa Plus TV». Пропагандисты намекнули, что все из-за Ларисы Грибалевой
Журналістка, якая працавала ў акупацыі: Аднакласнік з Беларусі казаў, што я хлушу, бо не могуць бамбіць Чарнігаў
«Святкаваць штосьці разам — гэта дужа істотна». Як выжываюць рэдакцыі ў розных краінах
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Беларусі збіраюцца «прымаць меры» супраць блогераў, калі яны парушаць заканадаўства аб СМІ
13.03.2024
Чыноўнік у Пінску заклікаў чытаць толькі дзяржаўную прэсу і не шукаць альтэрнатывы
07.02.2024
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» медыяпраекты Media IQ і «Обычное утро»
25.06.2024
На мяжы затрымалі былога палітвязня і журналіста з Драгічына Сяргея Гардзіевіча
18.09.2023