• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Я не хачу працаваць!» Рэдакцыя Сенненскай раёнкі выкладае ролікі з такімі прызнаннямі

    Раённая газета «Голас Сенненшчыны» спрабуе зацікавіць чытачоў нетрывіяльным зместам: здымае для тыктоку жартаўлівыя ролікі пра рэдакцыю і пра тое, што супрацоўнікі не супраць ухіліцца ад працы, піша «Наша Ніва».

    Адзін са зручных момантаў для гультайства — сыход у адпачынак галоўнай рэдактаркі Ларысы Мукамолавай. 

    @golas_senno #работа#редакция#начальник#отпуск#лето#август#Беларусь#тяжелые#трудовые#будни#рекомендации#глобальныерек#рек#коллектив# дружные#коллеги#районка#рек ♬ оригинальный звук — keremet­bank

    Як вынікае з наступнага відэароліка, галоўная рэдактарка «Голаса Сенненшчыны» і сама не супраць палайдачыць.

    @golas_senno #Не#хочу#работать#редактор#районка#сенно#Голос#Сенненщины#Беларусь#рекомендации#Сенно#рек ♬ оригинальный звук — TuRaL_2.4.8

    Нехта са збянтэжаных падпісчыкаў у каментарах спытаў, ці чула спадарыня Мукамолава, які гук накладзены на гэтае відэа. «Яна сама і прапанавала», — адказалі з рэдакцыі.

    Найчасцей у роліках пра нежаданне працаваць здымаецца Ала Якаўлева, рэдактарка інтэрнэт-сайта раёнкі. Адно з такіх відэа падпісана так: «Калі паказалі па камерах, што раней сышла з працы». 

    @golas_senno #Работа#лето#июнь#хочетсяврек #отпуск#на#море#работу#никто#не#отменял#взбодрись#выпей#чашечку#ароматного#кофе#не#уходите#раньше#работы#снимайте#лучше#Tik­Tok#хочуврек ♬ оригинальный звук — LORA

    Дарэчы, менавіта рэдактары сайтаў атрымалі сёлета «спецзаданне» кіраўніцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марыны Навіцкай. Падчас штогадовай нарады кіраўнікоў раёнак яна сказала наступнае: «Свавольце, на тое вы і журналісты, каб па-рознаму даносіць матэрыял». Праўда, чыноўніца мела на ўвазе не банальныя жарты, а неабходнасць у забаўляльнай форме даносіць да той часткі грамадства, якая атрымлівые навіны з сацсетак, «цікавы, патрэбны дзяржаўны парадак дня». І ў прыватнасці, праз Tik­Tok, які раіла завесці ўсім рэдакцыям у Віцебскай вобласці.

    У «Голаса Сенненшчыны» свой канал у Tik­Tok з’явіўся яшчэ ў 2021 годзе, Практычна ўсе першыя відэаролікі былі гумарыстычнымі, прысвячаліся ўнутранаму жыццю рэдакцыі, і тэма пра «не хачу працаваць» стала адной з галоўных.

    «Калі ў пятніцу прыйшоў на працу, але ўжо чакаеш канца працоўнага дня», — падпісаны адзін з ролікаў.

    «Злосную рэдактарку», якая не дае спакою журналістам, у першых відэароліках грала тагачасная кіраўніца выдання Галіна Жукава.

    @golas_senno А как у вас начинается утро?  #рек #сенно #витебск #беларусь #журналистика #главныйредактор #пресса #газета ♬ Утро (Из к/ф «Служебный роман») — Анатолий Бадхен & Ленинградский концертный оркестр

    Чытайце яшчэ:

    Дзве журналісткі, арыштаваныя падчас іранскіх пратэстаў, асуджаныя на вялікія тэрміны

    «В сильном государстве, в таком государстве…» Министр спорта считает, что телеканал «Беларусь 5» должен быть бесплатным

    «Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці