• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўны рэдактар «Радыё Рацыя»: «Што робяць еўрапейскія палітыкі дзеля вызвалення палітвязняў Беларусі?»

    Такое пытанне падчас Акцыі салідарнасці з Анджэем Пачобутам, якая традыцыйна прайшла ў Беластоку, задаў галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа.

    У Беластоку каля помніка Ежы Папялушку 25-га верасня прайшла чарговая акцыя салідарнасці з журналістам Анджэем Пачобутам ды іншымі палітзняволенымі ў Беларусі, піша Радыё Рацыя. 

    Галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя, Яўген Вапа, разам з іншымі ўдзельнікамі, выказаў свае пагляды наконт сітуацыі ў Беларусі:

    – Што робяць палітыкі розных плыняў у нас у Польшчы, еўрапейскія палітыкі асабліва? Што яны робяць дзеля вызвалення палітвязняў Беларусі ў гэтай сітуацыі? Ёсць пытанні, якія мы мусім задаваць.

    Выказванні іншых выступоўцаў:

    – Сітуацыя палякаў, якія жывуць у Беларусі, досыць цяжкая. Маюць яны шматлікія абмяжаванні. Таксама як жыхары Беларусі, якія змагаюцца за свабоду.

    – Нічога не дарма. Усё што робіцца, усё на карысць і вязням, і набліжае вызваленне нашай Бацькаўшчыны.

     – Не выйдзе, бо вельмі цяжкая справа. Беларусы не аб’яднаныя. Палякі пра яго мала ведаюць. Таму, пакуль не абрынецца рэжым, да той пары нічога не будзе.

    Паслухаць як гэта было можна ТУТ

    Нагадаем, што сябра БАЖ быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года ў Гродне па так званай «польскай справе» разам з іншымі актывістамі Саюза палякаў Беларусі. За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце». У публікацыі Пачобут назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года.

    Чытайце яшчэ: 

    Аўстралійскі тэлежурналіст узяў удзел у Марафоне салідарнасці, падтрымаўшы Анджэя Пачобута

    «Жыццё — падарожжа, а мы ўвесь час кудысьці крочым». Беларускі журналіст з’ехаў у ЗША і вядзе YouTube-канал пра дыяспару

    «Упершыню купіў у турэмнай краме марскую капусту». Што новага ў палітзьняволенага журналіста Дзяніса Івашына

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці