• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Леанід Судаленка атрымаў чэшскую прэмію Homo Homini

    Кампанія #FreeViasna 17 верасня правяла імпрэзу салідарнасці ў Вільні. На ёй адбылася сустрэча з былым палітвязнем, гомельскім праваабаронцам Леанідам Судаленкам і была ўручаная яму прэмія Homo Homini («Чалавек чалавеку»). Ён атрымаў яе з рук калегі Наталлі Сацункевіч, якая атрымлівала за яго гэтую прэмію ў Чэхіі 11 траўня 2021 года, калі Леанід быў за кратамі, піша «Радыё Рацыя».

    Як узгадвае Леанід Судаленка, ён пра гэтую прэмію даведаўся, калі знаходзіўся ў такіх умовах, дзе здавалася, што пра цябе ўсе забыліся і ў цябе толькі чорна і чорная паласа ў жыцці, без белай.

    – У такія моманты, калі пра цябе думаюць, цябе адзначаюць – гэта ўжо белая паласа. Прыемна, калі пра цябе нехта думае, бо калі аказваешся там, то складаецца такое ўражанне, што ты пакінуты, і нікому не патрэбны акрамя блізкіх. Калі пра цябе думаюць гэта цудоўна.

    Таксама на імпрэзе ўзгадвалі «вясноўцаў-палітвязняў», якія зараз знаходзяцца за кратамі, у тым ліку і Марфу Рабкову, якую затрымалі адну з першых якраз 17 верасня тры гады таму. Сваю калегу ўзгадвае Наталля Сацункевіч:

    – Яна вельмі добры, зычлівы чалавек. Прыязная нам, дапамагала ў прытулку для жывёл. Асабліва яе непакоілі коткі, бяздомныя: яна дапамагала і карміла іх. Да нас нават даходзіла інфармацыя ад яе сукамерніц на Валадарскага, што пад час знаходжання ў ШЫЗА яна таксама шукала магчымасці падкарміць катоў. Для яе павага да чалавечай годнасці кожнага чалавека вельмі вялікая. Мне падаецца, што яна праваабаронца ад нараджэння.

    Буйная хваля ціску на праваабаронцаў «Вясны» пачалася якраз з 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова. Роўна праз год стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі пад назвай #Free­Vi­as­na.

    Цалкам слухайце ТУТ.

    Чытайце яшчэ: 

    Іосіф Сярэдзіч аб змене палітыкі сайта «НВ»: «Незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт»

    Главред Reform.by: журналистика — это иммунитет нации

    Асцярожна: прапаганда! Ці трэба і як асвятляць прадзяржаўны кантэнт

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці