Памёр журналіст «Настоящего времени», былы тутбаевец і свабодавец Алег Ануфрыенка
Наш калега і сябар, журналіст «Настоящего времени» Алег Ануфрыенка памёр 13 верасня пасля раптоўнай хуткай хваробы. Яму было 35 гадоў.
Алег працаваў на «Настоящем времени» з 2019 году, быў прадусарам тэлевізійных выпускаў навін, шэф-рэдактарам інфармацыйных праграм і рэдактарам відэа ў камандзе НВ-digital. Да прыходу на тэлеканал ён працаваў у вядучых незалежных СМІ Беларусі, у тым ліку на Tut.by, быў журналістам расейскай службы «Радыё Свабода».
«Я глыбока засмучаны трагічнай сьмерцю нашага калегі, — напісаў прэзыдэнт холдынгу «Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа» Джэфры Гедмін. — Мы заўсёды будзем памятаць Алега за яго цеплыню, прафэсіяналізм і бездакорную вернасьць ідэалам свабоднага і дэмакратычнага сьвету. Нашы думкі цяпер зь ягонымі роднымі і сябрамі».
БАЖ выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Алега.
Чытайце яшчэ:
Асцярожна: прапаганда! Ці трэба асвятляць і як прадзяржаўны кантэнт?
«Создание иллюзии, что в стране всё хорошо». Как изменилась работа белорусских новостных агрегаторов после 2020 года
Сабраныя на Марафоне салідарнасці грошы пачалі размяркоўваць паміж профільнымі арганізацыямі