• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    25 ліпеня будзе разглядацца апеляцыя Валерыі Касцюговай

    Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна». У апеляцыйнай скарзе Валерыя Касцюгова прасіла адмяніць пастанову Мінгарсуда і прызнаць яе не вінаватай. 

    Разглядаць скаргу прызначаны суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Чаравач.

    Валерыя Касцюгова — паліталагіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение», рэдактарка і аўтар «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе» — была затрыманая 30 чэрвеня 2021 года супрацоўнікамі КДБ пасля вобшуку ў яе жыллі.

    Жанчыну змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна, адтуль перавялі ў СІЗА № 1. Амаль два гады яна правяла на «Валадарцы» ў чаканні суду і яшчэ некалькі месяцаў — пакуль прысуд уступіў у законную сілу. За кратамі сустрэла свой 55-гадовы юбілей.

    Валерыю Касцюгову судзілі разам з Таццянай Кузінай — адной з заснавальніц праекта SYMPA, даследчыцы ў сферы дзяржаўнага кіравання. Кузіну затрымалі на дзень раней за Касцюгову ў мінскім аэрапорце на пашпартным кантролі перад рэйсам на Тбілісі.

    У чым канкрэтна звінавацілі жанчын-экспертак, застаецца не вядомым: з адвакатаў узялі падпіскі пра неразгалошванне, а суд праходзіў у закрытым рэжыме.

    Чытайце яшчэ: 

    На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка. Ён цалкам адбыў тэрмін

    Дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых дадалі ў «спіс экстрэмістаў»

    Экс-журналиста СТВ и его жену приговорили к 3 годам «домашней химии»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці