• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзень палітвязняў Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?

    Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі пройдуць у розных краінах і гарадах. 

    Беларуская асацыяцыя журналістаў далучаецца да мерапрыемстваў!

    Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца? (час мясцовы)

    19 траўня (пятніца)

    • Вільня (Літва), 15:00 – 17:00. Падпісанне паштовак і лістоў для палітзняволеных у Беларусі.Месца: Cre­ate­Cul­ture Space, Karmelitų g. 5.

    • Сан-Францыска (ЗША), 19:00. Выказванне салідарнасці з беларусамі за кратамі — падпісанне лiстоў і паштовак палітвязням. Месца і час можна даведацца праз суполку.

    • анлайн19:00. Amnesty Inter­na­tion­al прапануе сустрэцца напярэдадні Дня палітвязня, пагаварыць пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, а таксама даведацца, як мы можам падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў зняволенні. Спікеркі: Наталля Сацункевіч (праваабаронца «Вясны»), Дзіяна Пінчук (праваабаронца і журналістка «Вясны»). Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя.

    • Гамбург, Германія, 19:00 – 20:30. Чытанне «Зэкамерона» Максіма Знака нямецкім акцёрам Янам Аплегерам і панэльная дыскусія з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам і юрысткай Людмілай Казак. Месца правядзення: Staats- und Uni­ver­sitäts­bib­lio­thek Ham­burg, Von-Melle-Park 3.

    20 траўня (субота)

    • Варшава (Польшча), 18:30. Вечар памяці Вітольда АшуркаНа сустрэчы будуць гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра прынцыпы ягонага жыцця. Таксама гасцей чакае музычная частка. Месца: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryn­icz­na 6);

    • Брэмен (Германія). 10:00 – 13:00. Беларусы Брэмена з Razam Bre­men сумесна з актывістамі Sal­i­dar­nast збяруцца разам, каб напярэдадні Дня палітзняволеных зрабіць паштоўкі і напісаць лісты палітзняволеным і падтрымаць іх. Месца можна даведацца праз суполку, а таксама праз кантакт: salidarnast@gmail.com.

    • Рым (Італія). 10:00 – 12:00. Каля замка Святога Анёла (Castel­lo — lato Largo Muti­lati e inva­li­di di Guer­ra).

    • Мічыган (ЗША), 14:00. Сустрэча адбудзецца ў Bridge­port town­ship. Падрабязнасці па спасылцы.

    21 траўня (нядзеля)

    • Вільня (Літва), 11:00. Каля муралу палітзняволенаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму адбудзецца акцыя “АСОБ(Н)А”: чытанне імёнаў палітзняволеных. Удзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі амбасадаў з розных краінаў.

    • Вільня12:00. Акцыя ў падтрымку палітзняволеных. Месца: Кафедральная плошча (Kat­e­dros aikštė). «Мы заклікаем стаць голасам палітзняволеных — прыйсці на акцыю на Кафедральнай плошчы; прынесці плакаты, сцягі, пачуць голасы людзей, якія сядзяць ці выйшлі з‑за кратаў; зрабіць данат альбо дапамагчы справай іх сем’ям. Сімвал гэтага дня — жоўтая «экстрэмісцкая» бірка, якой пазначаюць палітзняволеных у калоніях», – пішуць арганізатары.

    • Варшава (Польшча), 12:45 – 14:00, пляц Канстытуцыі 6, Мітынг да Дня беларускіх палітвязняў. Пасля мітынгу адбудзецца шэсце ад Плошчы Канстытуцыі да Кракоўскага прадмесця, дзе працягнуцца мерапрыемствы

    • Варшава14:30 – 16:00, плошча Каперніка. Мітынг і ланцуг салідарнасці з суайчыннікамі, якія цяпер за кратамі паводле палітычных матываў. Арганізатары акцыі падтрымкі – група былых палітвязняў. Пры падтрымцы Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музею Свабоднай Беларусі, Ветэранаў «Палка Каліноўскага», Ініцыятывы BY_POL, Асацыяцыі беларускіх бізнесоўцаў «ABBA».

    • Варшава, 17:00 – 19:00, праваабаронцы «Вясны», польскага «Мемарыяла» і ініцыятывы «Палітвязынка» пры падтрымцы Майстэрні паштовак салідарнасці зладзяць сустрэчу па падпісанні лістоў палітвязням. Месца: прастора «Пад жырандоляй» (ul. Hoża, 41, lok. 2). Падрабязнасці па спасылцы.

    • Нью-Ёрк (ЗША). У Цэнтральным парку ў фармаце пікніка пройдзе сустрэча беларусаў Нью-Ёрку і ваколіц у падтрымку беларускіх палітвязняў і ўшанаванне памяці Вітольда Ашурка. Мерапрыемства арганізавана для знаёмства аднадумцаў, каму неабыякавы лёс нашых землякоў за кратамі. Плануецца падпісанне лістоў і паштовак салідарнасці пры падтрымцы ініцыятывы Майстэрні паштовак салідарнасці. Падрабязнасці на старонцы ў інстаграм.

    • Беласток (Польшча), 15:00. Акцыя з нагоды міжнароднага дня палітвязняў і дня смерці Вітольда Ашурка. Месца: ul. Elek­trycz­na, 9, каля кансулята Рэспублікі Беларусь.

    • Кракаў (Польшча), 14.00. Месца:  каля помніку Адаму Міцкевічу на Рынку. «Час праявіць сваю салідарнасць з тымі, хто апынуўся  за кратамі рэжыму. Прыходзьце, каб разам узгадаць іх гісторыі, даведацца, як можна дапамагчы, запатрабаваць іх вызвалення. З сабой прыносьце плакаты, для жадаючых будзе працаваць вольны мікрафон», – пішуць арганізатары.

    • Лондан, (Велікабрытанія), 12:30 – 14:00«Далучайцеся да нашай акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі. Пакуль усе палітычныя вязні не будуць свабодныя!», – пішуць арганізатары. Месца: Par­lia­ment Square.

    Літургіі 21 траўня

    • У Рыме адбудзецца імша ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Месца і час:  11:00; Via di San Sebas­tianel­lo 11, Roma

    • Праваслаўная супольнасць Усяленскага патрыярхату ў Вільні далучыцца да Дня палітзняволеных. Месца: Bokš­to g. 2, Vil­nius. Час:

              8:40 – 9:50 — Літургія. Малітва аб вызваленні ўсіх несправядліва асуджаных.

              9:50 – 10:05 — Малебен за ўсіх несправядліва асуджаных і зняволеных перад іконаю «Усіх тужлівых радасць». Памінанне імёнаў палітзняволеных беларусаў.

              10:00 — Сімвалічнае запальванне «Свечкі малітоўнага хадайніцтва за свабоду».

    • У Вільні Беларуская Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) царква запрашае на набажэнства. Пачатак: 18:00, Месца: грэка-каталіцкі храм Святой Тройцы ў Вільні, адрас: Aušros Vartų g. 7b.

    • У Варшаве — Святая Імша ў інтэнцыі Вітольда Ашурка ў гадавіну яго смерці і за ўсіх загінулых палітвязняў. Месца: касцёл святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм). Праводзіць будзе вядомы ксёндз Вячаслаў Барок. Час: 11:30. 

    • У Фларэнцыі адбудзецца Імша за ўсіх затрыманых па палітычных матывах. Яе ўзначаліць ксёндз Юрый Барок. Месца і час: 13:00 – 14:00. Chiesa Par­roc­chiale di San Luca al Vin­gone. Via Gae­tano Pac­chi, 3, 50018 Scan­dic­ci FI.

    Інфармацыя дапаўняецца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці