Дзмітрыя Семчанку перавялі ў баранавіцкае СІЗА
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, асуджанага на тры гады былога супрацоўніка тэлеканала АНТ Дзмітрыя Семчанку перавялі ў СІЗА № 6 г. Баранавічы. Аднак гэты пункт наўрад ці стане канчатковым: хутчэй за ўсё з СІЗА Семчанку будуць пераводзіць далей у калонію.
Першапачаткова Дзмітрыя Семчанку і ягоную жонку Юлію, таксама дыпламаваную журналістку, затрымалі 15 верасня 2022 года за «рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Дзмітрыя арыштавалі на 15 сутак — з новай фармулёўкай «за хуліганства».
У вызначаны тэрмін Дзмітрыя Семчанку на свабоду не выпусцілі, на яго склалі новы пратакол з наступным адміністрацыйным арыштам «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пазней стала вядома, што супраць журналіста пачалі крымінальную справу на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
Праваабарончая супольнасць прызнала Дзямітрыя Семчанку палітычным вязнем.
23 сакавіка Мінскі гарадскі суд пакараў Дзмітрыя Семчанку трыма гадамі калоніі.
Напішыце ліст журналісту: Сямчанка Дзмітрый Віктаравіч, 28 жніўня 1983: СІЗА №6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258.
Чытайце яшчэ:
Дзянісу Івашыну даходзяць толькі заказныя лісты
«Шкадую, што яна не паспела ўзяць яе ў рукі». Прадалі 15000 экзэмпляраў кнігі Надзеі Мялешкі, якая змагалася з анкалогіяй
«Знайсьці адваката для палітвязьня амаль нерэальна». Юрыст камэнтуе «зьнікненьне» вядомых палітычных зьняволеных