У Гародні сілавікі затрымалі Віктара Сазонава
7 красавіка 2023
7 красавіка ў Гародні каля 10-й гадзіны сілавікамі быў затрыманы Віктар Сазонаў, вядомы грамадскі дзеяч, праваабаронца, пісьменнік. Яго затрымалі, калі ён пад’ехаў да свайго дома на машыне.
Віктара Сазонава затрымлівалі сілавікі ў „баявой” амуніцыі, з якой прычыны яго затрымалі – пакуль невядома.
Напомнім, што Віктара Сазонава затрымлівалі 14 ліпеня 2021 года, калі па ўсёй Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў. Значны час Сазонаў быў у статусе падазраванага па так званай „справе „Вясны”, знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, пазней з яго гэты статус знялі.
Чытайце яшчэ:
Вольга Класкоўская: Як тут не параноіць, калі ў ваннай ляжыш, а да цябе ГУБАЗіК урываецца?
Міністр інфармацыі перакананы: усе беды беларусаў — ад альтэрнатыўных навінавых рэсурсаў
Улады рыхтуюць новыя папраўкі ў закон аб СМІ: каб быў сіметрычны адказ на «недружалюбныя выпады»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Замест Еўра-2024 на беларускіх каналах — гульні БРІКС і чэмпіянат Бразіліі
11.06.2024
У новы склад Каардынацыйнай рады ўвайшлі журналісты і блогеры
29.05.2024
TikTok-акаўнт БАЖ прызналі «экстрэмісцкім». Чарговае папаўненне на сайце Мінінфарма
22.03.2024
У Варшаве загінула рэдактарка Марына Бірукова
22.12.2023