На судзе па справе Nexta дапыталі блогера Максіма Пушкіна
"Наша Ніва": "22 лютага ў суд выклікалі сведку па справе Nexta — вядомага блогера Максіма Пушкіна. Пушкін растлумачыў пракурору, што з Пратасевічам яны пазнаёміліся падчас працы для аднаго з медыярэсурсаў. Тады ж Чудзянцоў пазнаёміў Максіма і са Сцяпанам Пуцілам, паведамляе «Вясна» на падставе матэрыялаў дзяржаўнай прэсы".
Па словах блогера, у пачатку 2020 года быў створаны чат «Хата», каб адміністратары тэлеграм-каналаў не кралі кантэнт адзін у аднаго. Асабліва гэта было актуальна ў перыяд пандэміі, калі ўсе актыўна пісалі пра каранавірус.
«Я быў у чаце да лета, а потым выйшаў, калі пачалася ўся гэтая палітычная тэма. Мне здаецца, што яго стварыў Пальчыс, гэта мая здагадка. Прызнаюся, я рэдка чытаў гэты чат», — перадае «Мінская праўда».
Другі сведка, праграміст Ігар Кабушкоў у суд не з’явіўся, бо выехаў у Польшу. Яго ранейшыя паказанні зачыталі ў судзе.
Кабушкоў са сваёй дзяўчынай Алесяй Вакуліч і яшчэ некалькімі валанцёрамі вёў у 2020 годзе моладзевы тэлеграм-канал «Отчислено». Але з чата «Хата», як ён сцвярджае, выйшаў летам 2020 года, бо іншыя ўдзельнікі лічылі яго праўладным.
Цяпер, як пішуць прапагандысты, Ігар Кабушкоў «падтрымлівае дзяржаўную ўладу ў Беларусі, хоць раней быў іншага меркавання», бо не меў перад сабой поўнай карціны.
Чытайце яшчэ:
Неточность, домысливание, фото детей. Что могут признать нарушением законодательства в Литве?
“Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей
БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!