Інфармацыйная прадукцыя ex-press.bу прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Пра гэта паведамляе ПЦ "Вясна".
Паведамляецца, што пракурор Барысаўскага раёна звярнуўся ў суд з заявай аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай у інтэрнет-рэсурсе ex-press.bу, экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Паводле ведамства, «на названым рэсурсе рэгулярна размяшчаюцца матэрыялы, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы. У іх змяшчаюцца загадзя ілжывыя звесткі аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы яе грамадзян, якія дыскрэдытуюць краіну».
Суд Барысаўскага раёна задаволіў заяву пракурора ў поўным аб’ёме і дапусціў неадкладнае выкананне прынятага рашэння.
Копія рашэння накіравана ў Міністэрства інфармацыі для прыняцця мер па абмежаванні доступу да названай інфармацыйнай прадукцыі і аналагічных рэсурсаў, а таксама іх распаўсюджвання ў беларускім сегменце сеткі Інтэрнет.
Чытайце яшчэ:
Кацярына Пытлева: “Павіншавалі адзін аднаго з экстрэмісцкім статусам”
«Быць часткай свайго нацыянальнага аб’яднання, а не злівацца з чымсьці іншым». Аляксей Палуян і Ірэна Кацяловіч пра Беларускую нацыянальную кінаакадэмію
“Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру