• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Грузіі рыхтуюць акцыю ў падтрымку Філіпа Дзядко

    Лідар партыі Droa Алена Хаштарыя абвясціла, што плануе сёння, 20 лютага, акцыю пратэстў ў Тбіліскім аэрапорце а 18-ай у сувязі з тым, што адмовы ва ўездзе ў Грузію апанентам Пуціна пачалі адбывацца ўсё часцей.

    Як паведаміла Руская служба BBC са спасылкай на тэлеканал «Дождж», у Грузію не пусцілі яшчэ аднаго расійскага журналіста: гэтым разам стваральніка асветніцкага праекта Arza­mas, былога галоўнага рэдактара часопіса Esquire Філіпа Дзядко

    Дзядко прыляцеў у Тбілісі, дзе пражыў амаль год, з Вены.

     «Яго пратрымалі ўсю ноч у аэрапорце, сказаўшы, што «завісла сістэма», а раніцай паведамілі, што яму адмоўлена ва ўездзе без тлумачэння прычын», — сказана ў паведамленні «Дажджу».

    Паводле звестак тэлеканала, ніякіх дакументаў аб адмове на ўезд у Грузію журналісту не далі, «цяпер у Дзядко адбіраюць тэлефон».

    Дзядко — далёка не першы расеец з ліку праціўнікаў вайны Расіі супраць Украіны, якога не пусцілі ў Грузію. Тыдзень таму стала вядома, што ў аэрапорце Тбілісі адмовілі ва ўездзе ў краіну заснавальніцы расійскага фонда «Гвалт.Не» Ганне Рывінай, хоць яна жыла ў Грузіі апошнія месяцы.

    Адзначыўшы сённяшнюю гісторыю з журналістам Філіпам Дзядко, Алена Хаштарыя заклікае далучацца да акцыі і часцей згадваць тых журналістаў і грамадскіх дзеячаў, якія супраць пуцінскага рэжыму.

    Чытайце яшчэ:

    «Нас абвяшчаюць замежнымі агентамі і непажаданымі арганізацыямі, бо мы маем уплыў». Размова з рэдактарам рускамоўнай службы Bild Максімам Курнікавым

    Конкурс для журналістаў «Гістарычная памяць у беларускіх медыя» (прыём матэрыялаў да 31 сакавіка)

    Ситуация с дезинформацией и пропагандой в Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці