Каманда праекта Politzek.me запускае часопіс Politzek Times
"У часопісе Politzek Times будуць распавядацца гісторыі беларускіх палітвязняў, пра тое, што людзі перажываюць у зняволенні і па выхадзе на волю", - піша "Наша Ніва".
«Самы вялікі страх палітвязняў, што пра іх забудуць. Таму наша місія рабіць усё магчымае, каб кожны герой быў пачуты. І мы хочам працягваць распавядаць гісторыі людзей, пакуль апошні палітвязень не выйдзе на волю. Мы не хочам цыкліцца толькі на негатыўным вопыце, аб катаваннях і рэпрэсіях ведаюць многія», — расказвае каманда праекта.
На старонках часопіса збіраюцца публікаваць асабістыя гісторыі палітвязняў, іх рэфлексіі пра новы досвед і сілу пераадолення. Будуць таксама гісторыі салідарнасці і рубрыка «Знаходзім у сваіх» — аб бізнэсе палітвязняў.
Каманда праекту запрашае таксама напісаць адкрыты ліст палітвязню.
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА