• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ад 9 да 12 гадоў калоніі: праваабаронцам «Вясны» запрасілі тэрміны

    Сёння пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў "Вясны", для старшыні "Вясны" – максімальны.

    У судзе Ленінскага раёна Мінска 9 лютага адбываюцца судовыя спрэчкі па крымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (у парадку спецыяльнай вытворчасці). За месяц на працэсе дапыталі сведак, даследвалі ўсе 284 тамы крымінальнай справы і дапыталі праваабаронцаў.

    Дзяржаўнае абвінавачванне лічыць, што віна праваабаронцаў паводле ч. 4 арт. 228 («кантрабанда арганізаванай групай») і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») цалкам даказаная. Аляксандр Кароль запрасіў наступныя тэрміны для вясноўцаў:

    • старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага – 12 гадоў калоніі;

    • намесніка старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча – 11 гадоў калоніі;

    • каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча – 9 гадоў калоніі;

    • праваабаронцы «Вясны» Дзмітрыя Салаўёва – 10 гадоў калоніі завочна.

    Усім узмоцнены рэжым і штраф па пяць тысяч рублёў.

    Пад вартай праваабаронцы ўтрымліваюцца з 14 ліпеня 2021 года.

    Чытайце яшчэ:

    Шэнгенскі бан для журналіста і праваабаронцы. Як бюракратыя прыводзіць да жыццёвай драмы

    Дзмітры Плакс: Беларускія справы ў Швецыі сталі менш гучнымі, але не менш важнымі

    Сайт барановичского издания Intex-press разблокировали в Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці