• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У падтрымку Андрэя Аляксандрава BYSOL разыграе арыгінальную футболку “Ліверпуля”

    Фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій BYSOL правядзе імянны дабрачынны розыгрыш, прымеркаваны да 45-годдзя асуджанага журналіста Андрэя Аляксандрава. Адзіны лот — майка клуба англійскай прэм’ер-лігі “Ліверпуль”, апантаным прыхільнікам якога палітвязень быў і застаецца ва ўмовах вымушанага форс-мажору.      

    Для медыяменеджара Андрэя Аляксандрава гэта ўжо трэці запар дзень нараджэння за кратамі, а сёлета яшчэ і юбілейны — 27 студзеня ён адзначыць сваё 45-годдзе.

    Сярод шматлікіх захапленняў журналіста асобнае месца займае футбол. Акрамя таго, што ва ўсе ўзросты любіў гуляць сам, з дзяцінства заўзее за легендарную каманду “Ліверпуль”. Падчас магістарскага навучання ў Вялікабрытаніі стараўся не прапускаць вырашальныя матчы, набываў у калекцыю афіцыйную атрыбутыку, якую, зрэшты, без шкадавання дарыў блізкім людзям. А ў 2012‑м здарылася амаль неверагоднае: у межах адборачнага турніру Лігі Еўропы лёс звёў “Ліверпуль” з “Гомелем”.

    Ужо ў зняволенні Андрэй Аляксандраў пераклаў на беларускую мову клубны гімн Чырвоных (The Reds).  

    Андрэй Стрыжак — адзін з заснавальнікаў фонду BYSOL — расказаў службе маніторынгу БАЖ, што круглую дату блізкага сябра і аднадумцы вырашылі адзначыць як мінімум не банальна.  

    “Ад сёння ў межах дабрачыннай акцыі выстаўлена арыгінальная футболка клуба “Ліверпуль” з прозвішчам Аляксандрава на спіне і “гульнявым” нумарам “27” — дзень ягонага з’яўлення на свет. Адзін неабыякавы беларус замовіў у афіцыйным фан-шопе сертыфікаваную майку і ахвяраваў яе ў фонд BYSOL”, — паведаміў Андрэй Стрыжак, удакладніўшы, што выручаныя грошы пойдуць на падтрымку не толькі сябра-палітвязня, а таксама сем’яў іншых рэпрэсаваных.   

    Умовы для ўдзелу ў розыгрышы каштоўнага ва ўсіх сэнсах лота, паводле Андрэя Стрыжака, даволі простыя.

    1. Быць падпісанымі на профіль @bysol;

    2. Рабіць аплату на рэквізіты @bysol.

    Адзін самастойны нумар: 10 EUR, 10 USD, 45 ZL. Іх колькасць неабмежаваная.

    Адправіць чэк у дырэкт @bysolfund і атрымаць нумар удзельніка. Нумаркі прысвойваюцца ў парадку ўзрастання без права выбару. Чэк павінен быць аплочаны пасля пачатку розыгрышу і “актывізаваны” цягам трох наступных гадзін. 

    Зрэшты, таксама можна зрабіць ахвяраванні ў падтрымку сем’яў палітзняволеных без удзелу ў дабрачыннай акцыі  на любую суму на сайте BYSOL.

    У якасці парады: не выкарыстоўвайце для даната на адрас BYSOL любые сродкі/механізмы/алгарытмы, якія кантралююцца беларускімі ці  расійскімі фінансавымі інстытутамі. Як сведчыць досвед, гэта небяспечна.

    Дабрачынная акцыя распачалася сёння, 25 студзеня, розыгрыш адбудзецца а 20‑й гадзіне 13 лютага 2023 года. Перасылка лота — коштам пераможцы.

    Андрэя Аляксандрава і ягоную будучую жонку Ірыну Злобіну сілавікі  затрымалі ў студзені 2021 года. Спачатку абвінавацілі ў падтрымцы рэпрэсаваных беларусаў праз данаты ў дабрачынныя фонды. Пасля справу аб’ядналі з затрыманымі супрацоўнікамі БелаПАН Ірынай Леўшынай і Дзмітрыем Наважылавым, выцягнуўшы з нябыту “нясплачаныя падаткі” у бытнасць Андрэя Аляксандрава намеснікам дырэктара агенцтва. Нарэшце, у мінскім СІЗА абодвум дадалі яшчэ “здраду дзяржаве”. 

    Летась у кастрычніку Мінскі абласны суд пакараў Ірыну Злобіну 9 гадамі калоніі, Андрэй Аляксандраў атрымаў адзін з самых суровых выракаў, якія калі-небудзь выносілі беларускім журналістам, — 14 гадоў зняволення.     

    “Сябра і калега. Закладнік і палітвязень. Лукашысты абвінавацілі яго ў здрадзе дзяржаве — абсалютны маразм ашалелага крывасуддзя. Немагчыма здрадзіць дзяржаве, якая здраджвае народу. Як і немагчыма, не змяняючы сабе, глядзець на беззаконне палітычнага кіраўніцтва, якое ўсімі канечнасцямі чапляецца за ўладу. Андрэй выйдзе на волю, як і астатнія закладнікі. Перамога будзе за намі”, — не сумняецца Андрэй Стрыжак.

    Сам Андрэй Аляксандраў, які ў любых сітуацыях дэманстраваў зайздроснае пачуццё гумару і, выглядае, працягвае гэта рабіць цяпер.

    У адным з лістоў на волю знайшоў “суцяшальны” аргумент для сябе і блізкіх: маўляў, знакаміты барацьбіт з апартэідам Нэльсан Мандэла адсядзеў у турме 28 гадоў, а яму прысудзілі ўсяго “паў-мандэлы”. А таму “няма ніякай нагоды засмучацца”.  

    Андрэй Аляксандраў нарадзіўся 27 студзеня 1978 года ў сям’і вайскоўца — на той час бацька праходзіў службу ў расійскім Ніжнім Тагіле. Але яшчэ ў дзяцінстве апынуўся ў Паставах на Віцебшчыне, дзе і пачаў фармавацца ягоны беларускі светапогляд.

    Пасля школы вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, у далейшым звязаў жыццё з журналістыкай: ад карэспандэнта-пачаткоўца рэдакцыі газеты “Хімік” у Наваполацку да аднаго з кіраўнікоў незалежнага агенцтва БелаПАН і намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. 

    Пры гэтым увесь час удасканальваўся: стажыраваўся ў Злучаных Штатах, атрымаў ступень магістра медыяменеджмента ў Вестмінстэрскім універсітэце Лондана, супрацоўнічаў з праваабарончымі арганізацыямі Index on Cen­sor­ship і Arti­cle 19. 

    Чытайце яшчэ:

    Анна Голёта: “Смех стал типичной реакцией при обнаружении фейков”

    «Мила никогда не была такой «босс», она — мягкая, тихая сила». История Людмилы Чекиной, гендиректора TUT.BY

    “Хрысціянская візія” заклікала Ватыкан тэрмінова ўмяшацца ў лёс рэпрэсаванай сям’і журналіста Ігара Лосіка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці