Старонка інтэрнэт-выдання з Пінска ў Facebook прызнаная “экстрэмісцкай”
Паводле рашэння суда Пінскага раёна і города Пінска, “экстрэмісцкімі матэрыяламі” цяпер лічыцца група ў сацыяльнай сетцы Facebook з назвай “1Пинск”, якая мае дачыненне да інфармацыйнага сайта “Першы рэгіён” і адпаведнай групы. Такое рашэнне прыняў 13 студзеня суддзя Мікалай Каляда.
Раней “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызналі Viber-чат і Telegram-канал інтэрнэт-выдання «Першы рэгіён» з назвай 1RegBY. Cам сайт “Першы рэгіён”, які асвятляе падзеі ў Брэсцкай вобласці, прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” яшчэ ў снежні 2021 года.
У той жа дзень – 13 студзеня – суддзя Ленінскага раёна Брэста Алена Кавальчук вырашыла прызнаць “экстрэмісцкімі матэрыяламі” Facebook-старонку BYPOL News.
Рашэнні судоў Пінска і Брэста ўжо ўлічаная ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
Паводле падлікаў брэсцкіх праваабаронцаў, з ліпеня 2020 года суды Брэсцкай вобласці прызнавалі “забароненымі» тыя ці іншыя чаты, каналы, сайты (і іншыя пляцоўкі ў Інтэрнэце) не менш як 135 разоў.
Чытайце яшчэ:
Улады 2 гады імкнуцца цалкам знішчыць незалежныя медыі, але тыя працуюць
Посольство Украины направило МИД Беларуси ноту из-за сюжета БТ о после Кизиме
«Зь вітамінаў — адзін нясьпелы яблык за лета». Былыя турэмны лекар і палітвязень пра хваробы і мэдыцыну за кратамі