• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зняволенага журналіста Сяргея Сацука не чакаючы апеляцыі перавялі ў магілёўскую турму

    Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, зняволенага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука этапавалі ў магілёўскую турму №4.

    Новы адрас для лістоў і тэлеграм: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

    26 кастрычніка суддзя Святлана Бандарэнка пакарала Сяргея Сацука пазбаўленнем волі тэрмінам на 8 гадоў. Сяргей Сацук падаў апеляцыйную скаргу на гэты прысуд, якая пакуль яшчэ не разгледжана.

    Сацуку таксама назначаны штраф у памеры 16 тысяч беларускіх рублёў. Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. Акрамя таго, суд вырашыў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы грашовую суму ў памеры 12 тысяч 384 беларускіх рублёў.

    Арыштаваная маёмасць — аўтамабіль, некалькі мабільных тэлефонаў, ноўтбукаў, планшэтны камп’ютар, 11 флэш-назапашвальнікаў, дыктафон, карту памяці — пакінуць пад арыштам у лік забеспячэння выканання прыгавору ў частцы штрафу.

    Сяргей Сацук — галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Ежедневник» (ej.by), аўтар рэзанансных расследаванняў пра факты карупцыі ў дзяржаўнай сістэме. Яго затрымалі 8 снежня 2021 года. У той жа дзень дома ў яго адбыўся ператрус, а доступ да сайта партала «Ежедневник», дзе Сацук публікаваў свае журналісцкія расследаванні, быў заблакіраваны.

    Сяргея вінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт.430 («Атрыманне хабару»), арт.130 («Распальванне варожасці»), арт.426 («Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці