У Магілёве супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі журналістку дзяржаўнага СМІ?
Праўладны магілёўскі тэлеграм-канал, спасылаючыся на супрацоўніка ГУБАЗіК як на крыніцу інфармацыі, паведаміў, што затрымалі былую рэдактарку ”экстрэмісцкага рэсурсу”, якая зараз працуе журналістам у дзяржаўным СМІ.
“Пакаяннае відэа” з затрыманай з’явілася ў праўладным тэлеграм-канале “Чистый Могилев”.
На відэа маладая жанчына распавядае, што ў 2020 годзе аказвала садзейнічанне “экстрэмісцкаму” тэлеграм-каналу “Могилевские вести” ў пошуках інфармацыі з “дэструктыўных рэсурсаў” для іх далейшага рэдагавання і публікацыі. Жанчына кажа, што яе затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК, што яна раскайваецца ў здзейсненым правапарушэнні.
Адзначым, што каля двух тыдняў таму праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне галоўнага рэдактара “цэлай сеткі “экстрэмісцкіх” самвыданняў “Веснікі”.
У 2021 годзе шэраг жыхароў Магілёва былі пакараныя штрафамі за распаўсюд самвыдатаўскай газеты “Могилевские вести”. Перад гэтым на пачатку 2021 года года магілёўскія праваахоўнікі затрымалі восем чалавек за незаконны выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі.
Чытайце яшчэ:
Акция солидарности с Евгением Меркисом: норвежские журналисты поддержали белорусского коллегу
«Братская могила, в мешках хоронят детей. Плачешь и снимаешь». Как Мстислав Чернов и Евгений Малолетка документировали уничтожение Мариуполя
Супрацьдзеянне прапагандзе і рэфармаванне регулявання медыясектару: у Страсбургу абмеркавалі праблемы беларускіх СМІ