• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У міліцыі адмаўляюцца тлумачыць прычыны забароны на перапіску з Яўгенам Меркісам

    Гамяльчанка Ларыса Шчыракова намагалася высветліць, на якой падставе зняволены журналіст пазбаўлены магчымасці камунікаваць з грамадзянамі. 

     Кіраўніцтва гомельскага абласнога ўпраўлення МУС адмовілася патлумачыць прычыны блакавання перапіскі з палітвязнем Яўгенам Меркісам. 

    Ларыса Шчыракова атрымала адпіску за подпісам намесніка начальніка абласнога ўпраўлення МУС Анатоля Васільева. 

    “Паскардзілася ў кіраўніцтва МУС, што лісты ў СІЗА да Яўгена Меркіса не даходзяць ні ад каго (уключна мяне), апроч бацькі. А мне адказалі, што, я не ягоны законны прадстаўнік, таму, і зварот мой разглядаць ня будуць…”, — зазначае Ларыса Шчыракова на сваёй старонцы ў сацсетцы Фэйсбук. 

    Палітзняволены краязнаўца, гісторык і журналіст Яўген Меркіс з сярэдзіны верасня знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3.  Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361–4). 

    Чытайце яшчэ:

    «Из министерства поступила вводная: на первой полосе писать о Лукашенко». Сотрудница госСМИ — о внутренней кухне редакции

    Новости для детской аудитории: как писать?

    Боролась за мужа и оказалась в тюрьме. История Дарьи Лосик

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці