Дар’ю Лосік не выпусьцілі з‑пад варты. Яна застаецца ў СІЗА Берасьця
21 кастрычніка 2022
Жонку палітвязьня і журналіста Свабоды Ігара Лосіка Дар’ю затрымалі раніцай 18 кастрычніка.
Сілавікі прыйшлі дадому да Лосікаў а 8‑ай раніцы, сама Дар’я з дзьвюхгадовай дачкой Паўлінай яшчэ спала. Дар’і далі патэлефанаваць бацькам, маці хутка прыехала, але яе нават не пусьцілі ў кватэру, толькі потым аддалі паперку аб тым, што правялі ператрус. Падчас ператрусу ў кватэры, апроч сілавікоў і панятых, былі толькі сама Дар’я і яе дачка Паўліна.
Паводле паведамленьняў праўладных тэлеграм-каналаў, Дар’ю Лосік абвінавачваюць у садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці ў выглядзе размовы з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 году.
Паводле якога артыкулу абвінавачваюць жонку палітвязьня, афіцыйна не паведамляецца.
Чытайце яшчэ:
Дзярждэпартамэнт ЗША запатрабаваў вызваліць Дар’ю Лосік, яе мужа Ігара і ўсіх беларускіх палітвязьняў
«Твой час — твой лёс». Год таму сілавікі ўварваліся ў рэдакцыю «Новага Часу». Што змянілася за гэтыя месяцы?
ААЦ і КДБ будуць сачыць за карыстальнікамі тых беларускіх сайтаў, якіх вызначаць самі
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Дзікавіцкі
17.11.2024
Фестываль дакументальнай і арт-фатаграфіі PhotoArtDoc аб’явіў шортліст дзвюх конкурсных праграм
14.10.2024
Больш за 260 тысяч беларускіх рублёў пойдзе на Гомельшчыне на падпіску на дзяржаўныя СМІ на другое паўгоддзе
22.05.2024
«Навінавыя інфлюэнсеры» і журналісты: што іх яднае, а што адрознівае?
08.11.2024