• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гаазе судзяць заснавальніка «Радыё тысячы пагоркаў», якое заклікала да генацыду ў Руандзе

    У Гаазе пачаўся суд над Фелісьенам Кабугам, якога абвінавачваюць у падбухторваньні да генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе.

    Кабуга быў галоўным спонсарам прапагандысцкага «Радыё тысячы пагоркаў», якое заклікала да забойстваў прадстаўнікоў племя тутсі. Акрамя таго, ён фінансаваў праўрадавае апалчэньне, якое чыніла генацыд.

    Кабуга, якому зараз 89 гадоў, быў адным з найбагацейшых людзей Руанды. Заснаванае ім «Радыё тысячы пагоркаў» займалася распальваньнем нянавісьці да племені тутсі (тутсі і хуту — два асноўныя этнасы, якія насялялі Руанду). Апроч заклікаў зьнішчыць усіх тутсі, радыё распаўсюджвала імёны і зьвесткі аб месцазнаходжаньні людзей, якіх патрабавала забіць у першую чаргу.

    Пасьля 1994 году Кабуга зьбег з краіны і жыў па падробленых дакумэнтах спачатку ў Афрыцы, затым у Францыі. У 1997 годзе Міжнародны трыбунал па Руандзе прадʼявіў яму абвінавачаньні ў падбухторваньні да генацыду і злачынствах супраць чалавечнасьці. Кабуга хаваўся 23 гады і быў арыштаваны ў 2020 годзе ў Парыжы.

    Падчас генацыду тутсі ў Руандзе было зьнішчана, паводле розных ацэнак, ад 500 тысячаў да 1 мільёна мужчын, жанчын і дзяцей. Гэта прыкладна тры чвэрці насельніцтва тутсі. Таксама былі забітыя шматлікія хуту, якія хавалі ў сябе тутсі.

    Чытайце яшчэ:: 

    Язык вражды в средствах массовой информации как международное преступление: позиции международных трибуналов

    СК передал прокурору дело против медиаменеджера Дмитрия Навоши и администраторов «Черной книги Беларуси»

    Тры беларускі запусцілі ток-шоу «Трэба пагаварыць»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці