• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын перанёс інфекцыю ў СІЗА

    Абвінавачаны ў «здрадзе дзяржаве» журналіст «Новага Часу» Дзяніс Івашын утрымліваецца ў гарадзенскай турме №1. У выніку жудаснай антысанітарыі палітвязень падхапіў там невядомую інфекцыю. 

    На сёння Дзяніс Івашын утрымліваецца ў палоне 507 дзён. Пра навіны з жыцця палітвязня паведамляе адмысловая суполка ў Telegram.


    — Ва ўмовах антысанітарыі, на якую, відаць, цалкам наплявала адміністрацыя гарадзенскай вязніцы, па турме ходзіць нейкая чарговая інфекцыя, — паведамляюць блізкія журналіста. —  Адно з двух: або нехта халатна ставіцца да сваіх абавязкаў, або падобную сітуацыю ствараюць штучна паводле загаду ці жадання пэўных асобаў. І я, калі шчыра, не ведаю, які з тых двух варыянтаў горшы.

    Калі Дзяніс Івашын, адчуўшы моцны боль у горле, выклікаў турэмнага лекара, той адразу ж прызначыў яму антыбіётык.

    — То бок, меркавана, з падобнай сітуацыяй вязнічны фэльчар ужо не раз сутыкаўся, — падкрэсліваюць у суполцы з навінамі палітвязня. — Дзяніс паслухмяна прыняў прызначаны лек, аднак адразу адчуў, што нешта не так, зразумеў, што пачалася алергічная рэакцыя арганізма, пасля чаго быў вымушаны паклікаць медыка ўжо другі раз. На шчасце, доктар прыйшоў вельмі хутка, даў супрацьалергенны сродак, чым рэакцыю спыніў. На дадзены момант Дзяніс адчувае сябе нармалёва. 

    Блізкія Дзяніса Івашына раяць сваякам палітзняволеных пільна сачыць за станам здароўя сваіх родных за кратамі, «бо супрацоўнікам гэтых непадкантрольных зачыненых установаў на сваіх падапечных пляваць».

    Падтрымайце журналіста лістамі, тэлеграмамі, пераводамі і пасылкамі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці