• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі журналіст стварыў бот у Telegram, каб дапамагаць беларусам у Польшчы

    Зміцер Ягораў 15 гадоў жыве ў Польшчы і больш за 10 гадоў працуе на тэлеканале «Белсат». У чэрвені 2022 года журналіст вырашыў стварыць бот у Telegram з агульнай інфармацыяй пра фармальнасці ў Польшчы. Ён плануе напаўняць бот карыснай інфармацыяй для людзей, якія толькі прыехалі ў Польшчу. MOST пагаварыў са Зміцерам пра бот і яго магчымасці.

    «”Помогу с Песель за 150 зл” — для мяне вось штосьці такое сталася апошняй кропляй», — піша ў сваім Face­book журналіст Зміцер Ягораў. Ён кажа, што нічога не мае супраць пасрэднікаў і кансультантаў, пакуль тыя не пачынаюць драць дзікія грошы за дробязі з людзей, якія толькі прыехалі ў Польшчу. У выніку ён вырашыў зрабіць Telegram-бот з падставовай інфармацыяй пра фармальнасці ў Польшчы.

    Бот адрозніваецца ад афіцыйных сайтаў-дапаможнікаў тым, што гэта прадукт уласнага досведу Зміцера і яго знаёмых, а не проста гуглення. Ботам журналіст займаецца пакуль адзін, працоўная назва прадукта — BelPol­s­ka.

    — Я шмат каму дапамагаю з такімі пытаннямі — калегам па працы, хто рэлакаваўся, а часам проста знаёмым. Часткова матывацыя такая, што надакучыла паўтараць адное і тое ж увесь час і тлумачыць тыя самыя простыя працэдуры. Але вось сапраўды зматывавала негатыўна — чарговая абвестка, у якой прапаноўвалі за грошы «адкрыць пэсэль», — расказаў Зміцер.

    Перад тым, як запусціць бот, Зміцер правёў анкетаванне ў суполках беларусаў у Польшчы і пабачыў, што запыт на такі прадукт сапраўды можа быць высокім.

    Асноўныя пытанні беларусаў у Польшчы:

    • Карта побыту
    • PESEL
    • Pro­fil Zau­fany
    • Zamel­dowanie
    • Медыцына

    Як працуе бот?

    Калі запусціць бот, ён адразу прапаноўвае выбраць з меню тую справу, якую трэба вырашыць. І потым па ланцужку тлумачыць, што і як трэба рабіць. У будучыні, магчыма, можна будзе проста напісаць запыт, і ён па ключавым словам прапануе адказ.

    Таксама ў боце можна падтрымаць стваральніка, каб матываваць рабіць прадукт яшчэ больш карысным для беларусаў у Польшчы

    «Заметно увеличивается число людей, активно избегающих новостей». Изучаем отчёт от Reuters Insti­tute

    «Збудуем мост і вернемся». Як самы хуткі журналіст Горадні заснаваў новае выданне ў Беластоку

    Офіс Ціханоўскай правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Google, Meta і Microsoft. Што абмяркоўвалі?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці