У Германіі выпусцілі паштовыя маркі з партрэтамі беларускіх палітвязняў
У Нямеччыне надрукавалі серыю паштовых марак з выявамі палітзняволеных. У серыю трапілі два беларусы, паведамляе «DW».
Гаворка ідзе пра блогера Сяргея Пятрухіна і Святлану Купрэеву, якая ўдзельнічала ў працы штабу Віктара Бабарыкі.
Акцыя з выпускам марак была арганізаваная нямецкім аддзяленнем Міжнароднай арганізацыі правоў чалавека. Акцыя мае назву «Вельмі важныя маркі».
Мэта ініцыятывы – нагадаць, што лісты палітвязням вельмі падтрымліваюць іх, а ўвага да іхных справаў дапамагае перадухіліць катаванні за кратамі.
Нагадаем, што станам на 12 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі 1233 асобы. Сярод вязняў журналісты, палітыкі, бізнесоўцы і простыя грамадзяне Беларусі.
«Яму давялося пасядзець з кілерам». Жонка журналіста Андрэя Кузнечыка расказала пра спатканне з ім
Крымінальная справа журналіста-расследавальніка Дзяніса Івашына перададзена ў суд