«Пасля 11 месяцаў без фізічнага кантакту адзець яго шкарпэткі»: жонка Андрэя Скурко пра спатканне з мужам
Жонка зняволенага супрацоўніка "Нашай Нівы" Андрэя Скурко пабывала на спатканні з мужам у СІЗА і вельмі кранальна падзялілася думкамі
— Неперадавальныя адчуванні. Вяртаемся з Турмы‑4 — змаглі забраць Андрэевы лішнія рэчы. У музей сям’і! Грыбныя шкарпэткі Андрэй насіў на суд. А цяпер я ў іх. — напісала ў Фэйсбуку Паліна Скурко.
— Неперадавальныя адчуванні — пасля 11 месяцаў без фізічнага кантакту адзець яго шкарпэткі, перанюхаць кашулі (“трэба вымыць, што за жудасны пах, “Беламор”? — кажа тата, седзячы за рулём. А мне шкада праць!) Ах! — прачытаць услед за ім кнііжкі. Як у старыя мірныя часы.
Прыйшоў да мяне са спазненнем, з душа, вясёлы. Я прывезла ў кішэні галіначку бэзу. Наглядзеліся адно на аднаго.
Андрэй спакойны і вельмі прыгожы. Спакойныя вочы, гладкі твар. Працуе над новымі праектамі (дзіцячымі і не), — дадала жонка палітзняволенага.
Самымі бліжэйшымі днямі асуджаных нашаніўцаў Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко пяравядуць у папраўчую калогію.
Актуальныя адрасы ўсіх калег за кратамі ў нас заўсёды ТУТ