• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жыхару Наваполацка прысудзілі чатыры гады за «абразы і паклёп на Лукашэнку», жыхарцы Полацка — два гады калоніі

    У Полацку і Наваполацку людзей асудзілі да пазбаўлення волі за абразу Лукашэнкі.

    20 мая на закрытым пасяджэнні суда горада Наваполацка быў агучаны прысуд Міхаілу Лабаню, паведамляюць праваабаронцы.

    Яго абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч.1 арт. 367), абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

    Па сукупнасці абвінавачанняў суддзя Віталь Лапко прысудзіў яму чатыры гады калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, навапалачанін павінен выплаціць штраф у памеры 3200 рублёў (100 базавых велічыняў).

    У судзе Полацка і Полацкага раёна 20 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхаркі гарадскога пасёлка Ветрына Святланы Фірсавай. Яе абвінавацілі паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу за каментар «Дебил бл***ть» да відэа з прамовай Лукашэнкі, напісаны яшчэ ў 2021 годзе.

    У лютым Святлану асудзілі на 200 базавых штрафу за «апаганьванне збудаванняў і псавання маёмасці» (арт. 341 КК). Згодна з абвінавачваннем, Фірсава з іншай жанчынай наносілі надпісы і БЧБ выявы на слупах электраперадач, дрэвах, лаўках на прыпынках транспарту, асфальце.

    Суддзя Уладзімір Бясецкі прысудзіў Фірсавай два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф па першым прысуде 6400 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці