• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Маці Дар’і Чульцовай сустрэлася з дачкой у калоніі. «Усе лісты ідуць у печку»

    Журналістка Дар’я Чульцова, асуджаная да двух гадоў зняволення, адбывае пакаранне ў жаночай калоніі №4 у Гомелі. У мінулыя выхадныя ёй дазволілі спатканне з маці.

    Нагадаем: журналісткі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманы 15 лістапада 2020 года пасля жывога эфіру з месца разгону сілавікамі дэманстрантаў — на сімвалічнай «плошчы Перамен».

    Судом Фрунзенскага раёна Мінска яны былі прызнаны вінаватымі паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады, што мела вынікам парушэнне працы транспарту, актыўны ўдзел у такіх дзеяннях) і прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    Зараз Дар’я Чульцова адбывае пакаранне ў жаночай калоніі №4 у Гомелі. У мінулыя выхадныя ёй дазволілі спатканне з маці, паведамяле «Народная Воля».

    «Усім добрым людзям дачка перадае прывітанне, — распавяла Наталля, маці Дар’і. — Самаадчуванне ў яе добрае, выглядае гэтаксама. Стала зусім дарослай.

    Да вызвалення засталіся чатыры месяцы, і ўсе мы разумеем, што яны будуць самымі складанымі.

    Даша ў калоніі шмат чытае, зараз збіраецца перачытаць «Майстар і Маргарыта» Булгакава.

    А вось лісты дачка не атрымлівае зусім. Усё ідзе ў печку!»

    Журналістцы «Белсата» Кацярыне Андрэевай прад’явілі абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве

    Журналістцы «Белсата» Кацярыне Андрэевай прад’явілі абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве  (ч.1 арт. 356 КК).

    «Мы не ведаем, на аснове якіх падзеяў узнікла гэтае абвінавачванне. Справай займалася УКДБ па Гомельскай вобласці, следства праходзіла ва ўмовах поўнай сакрэтнасці — г.зн. аж да ўчорашняга дня, на працягу 55 сутак пасля яе пераводу ў СІЗА, сваякі не ведалі ні статус Каці, ні артыкулы па якім праводзяцца тыя самыя «працэсуальныя дзеянні». Пра сутнасць абвінавачання мы нічога не ведаем да гэтага часу і напэўна ніякай інфармацыі на гэты конт ужо не атрымаем — суд відавочна будзе закрытым», — сказаў Ігар Ільяш, муж Кацярыны, журналіст.

    Кацярыне Андрэевай пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Следства завершана, справа будзе перададзена ў пракуратуру. Магчыма, ужо ў маі адбудзецца судовы працэс.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці