Каманда Беларускага расследавальніцкага цэнтру атрымала прэстыжную журналісцкую ўзнагароду ў Літве
5 красавіка 2022
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларускія журналісты сумесна з літоўскім парталам Siena.lt сталі лаўрэатамі прэстыжнай журналісцкай прэміі The Future Story Awards 2021. Журналісцкая прэмія прысуджаецца за лепшыя матэрыялы расследавальніцкага жанру.
У прыватнасці ўзнагарода была прысуджана за расследаванні «Атачэнне Лукашэнкі адмывае грошы праз Літву?» і «Атачэнне Лукашэнкі карыстаецца афшорам у Арабскіх Эміратах», якія выйшлі ў эфіры тэлеканала Белсат.
Віншуем калег!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Мінінфарм абмежаваў доступ да медыяў Латвіі, Літвы і Эстоніі
08.04.2024
Верш Андрэя Аляксандрава загучаў па-ангельску. Акцыя да 1000 дзён зняволення медыяменеджэра
09.10.2023
У Брэсце за выкарыстанне дрона без дазволу фатографа пакаралі штрафам
30.10.2023
Больш за 11 мільёнаў долараў накіруюць на запуск медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы
11.03.2024