• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асуджанага на 1,5 года журналіста Алега Грузьдзіловіча перавялі ў Магілёўскую турму

    Журналісту Алегу Грузьдзіловічу вынесьлі вырак у судзе Савецкага раёну Менску апоўдні 3 сакавіка. Ён абскардзіў вырак у гарадзкім судзе.

    Як паведаміла Свабодзе Мар'яна Грузьдзіловіч, пра перавод Алега ў Магілёўскую турму ёй стала вядома 25 сакавіка, калі пыталася ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску пра тое, як арганізаваць сустрэчу мужа з натарыюсам.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Ёй сказалі, што 23 сакавіка Алега этапавалі ў турму нумар 4 Магілёва. Пазьней прыйшоў ліст ад Алега ад 23 чысла, у якім ён напісаў, што яму тады загадалі сабраць усе рэчы і зрабіць іх вопіс.

    28 сакавіка дзяжурная ў магілёўскай турме пацьвердзіла жонцы Алега Грузьдзіловіча, што ён ужо ў іх.

    Пры гэтым дата разгляду касацыйнай скаргі Алега Грузьдзіловіча і ягонай адвакаткі ў менскім гарадзкім судзе не прызначаная.

    3 сакавіка Алега Грузьдзіловіча асудзілі на 1,5 года калёніі. Яго абвінавацілі ў трох эпізодах удзелу ў нібыта масавых беспарадках падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў 2020 году і гвалту. Таксама Грузьдзіловічу выставілі пазоў на 56 тысяч рублёў.

    Адвакат Грузьдзіловіча на судзе заявіў, што лічыць абвінавачаньне неабгрунтаваным, бо ў дзеяньнях Грузьдзіловіча няма складу злачынства і яму павінен быць вынесены апраўдальны прысуд.

    Перасьлед Алега Грузьдзіловіча

    • 16 ліпеня 2021 году сілавікі прыйшлі ў менскі офіс Радыё Свабода, вырвалі камэры відэаназіраньня на паверсе і выламалі трое дзьвярэй у офісе. Сканфіскавалі тэхніку. Таксама зь ператрусам прыйшлі да Алега Грузьдзіловіча, які пазалетась быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі. Яго затрымалі і пакаралі арыштам на 10 дзён. Ніякіх абвінавачаньняў тады ня выставілі.

    • Алега Грузьдзіловіча затрымалі паўторна 23 сьнежня і замянілі яму меру стрыманьня з абавязаньня яўкі на ўтрыманьне пад вартай, перавялі ў СІЗА № 1 Менску на вуліцы Валадарскага. 28 сьнежня прайшоў першы допыт Грузьдзіловіча. Сьледчыя выставілі яму абвінавачаньне паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

    • Справу завялі за асьвятленьне Алегам Грузьдзіловічам аднаго з маршаў пратэсту ў 2020 годзе, калі ён быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі і працаваў як няштатны карэспандэнт «Народнай Волі», меў рэдакцыйнае заданьне. У 2020‑м Алег Грузьдзіловіч адбыў 15 дзён адміністрацыйнага арышту нібыта за ўдзел у адным з маршаў, на якім працаваў як журналіст.

    • За кратамі цяпер таксама кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік, асуджаны на 15 гадоў, і журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык, на якога заведзена крымінальная справа.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці