• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журналістку, якая ўварвалася ў жывы эфір расейскага тэлеканалу з антываенным плякатам, завялі яшчэ адну справу

    Раней Астанкінскі суд Масквы аштрафаваў рэдактарку «Першага каналу» Марыну Аўсяньнікаву на 30 тысяч рублёў (эквівалентна прыкладна тысячы беларускіх рублёў) за заклік да незаконных акцый пратэсту

    На журналістку Марыну Аўсяньнікаву, якая ўварвалася ў жывы эфір расейскага «Першага каналу» з антываенным плякатам, завялі яшчэ адну справу. Цяпер экс-рэдактарку Аўсяньнікаву будуць судзіць па адміністрацыйным артыкуле аб дыскрэдытацыі расейскіх войскаў. Ёй пагражае штраф да 50 тысяч расейскіх рублёў.

    Да гэтага Аўсяньнікава ўжо аштрафавалі на 30 тысяч рублёў за «заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту».

    Журналістка стала вядомая пасьля таго, як выбегла ў эфір вячэрняга выпуску навінаў з антываенным плякатам. Аднак судзілі яе за запісаны перад акцыяй відэаролік.

    Як паведаміла судзьдзя Ганна Балотнікава, паліцыя «знайшла падчас маніторынгу Інтэрнэту ролік, у якім Аўсяньнікава „заклікае неабмежаванае кола асобаў“ да ўдзелу ў публічным мерапрыемстве». Віну яна не прызнала.

    Абвінавачваньне спасылалася на словы «выходзьце на мітынгі», якімі журналістка скончыла свой зварот, запісаны перад акцыяй у эфіры «Першага каналу». У роліку яна казала, што ўдзельнічала ў прапагандзе, але цяпер раскайваецца ў гэтым.«Мы прамаўчалі ў 2014 годзе, калі ўсё гэта толькі пачыналася. Мы ня выйшлі на мітынгі, калі Крэмль атруціў Навальнага. Мы проста моўчкі назіралі за гэтым антычалавечым рэжымам. І цяпер ад нас адвярнуўся ўвесь сьвет. І яшчэ дзесяць пакаленьняў нашых нашчадкаў не адмыюцца ад ганьбы гэтай братазабойчай вайны. Мы, рускія людзі, разважлівыя і разумныя. Толькі ў нашых сілах спыніць гэтае вар’яцтва. Выходзьце на мітынгі, нічога ня бойцеся, яны ня могуць перасаджаць нас усіх», — казала журналістка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці