• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракурор патрабуе 2,5 гады калоніі рэдактарам «Нашай Нівы». Прысуд у аўторак

    У судзе Заводскага раёна Мінска працягнуўся суд над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і кіраўніком аддзела рэкламы Андрэем Скурко. За кратамі яны з 8 ліпеня.

    Сёння ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў. Пракурор запатрабаваў два з паловай гады калоніі рэдактарам «Нашай Нівы».

    Прысуд будзе абвешчаны заўтра, у аўторак, у 14:30

    Працэс пачаўся 28 лютага. 

    Крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела маркетынгу і рэкламы Андрэя Скурко сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры). Нашаніўцаў судзяць па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб.

    Шкоду, нібыта нанесеную камунальнікам, Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко кампенсавалі ў поўным аб’ёме. «Мінскэнэрга» адклікала іск і прэтэнзій да іх не мае. 

    Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Яны трапілі пад каток рэпрэсій, які прайшоўся ці не па ўсіх незалежных выданнях Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці