• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Менску затрыманы фатограф Уладзь Грыдзін. Быў вобшук. Акрэсціна

    Як паведамілі сваякі, Уладзь перастаў выходзіць на сувязь з абеду пятніцы 4 лютага. Сёньня яны даведаліся, што ён схоплены і ўтрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсьціна.

    У нядзелю раніцай сваякі паехалі да яго дадому і пабачылі сьляды ператрусу — рэчы раскіданыя, на падлозе сьмецьце, няма ноўтбука і фотаапарата. На дзьвярах — у пакоі і на ўваходных — вісеў сьвежа прыклеены стыкер з напісаным нумарам тэлефона адваката.

    Сваякі паведамілі, што суд будзе заўтра, верагодна — у судзе Фрунзэнскага раёну Менску.

    Уладзь Грыдзін працаваў фотакарэспандэнтам Радыё Свабода, пакуль 29 жніўня 2020 году ўлады не пазбавілі акрэдытацыі яго і яшчэ трох нашых журналістаў.

    У верасьні 2020 году Уладзь Грыдзін быў затрыманы падчас выкананьня журналісцкіх абавязкаў і адседзеў 11 дзён на Акрэсьціна.

    Уладзь быў пераможцам і прызэрам конкурсу Belarus Press Pho­to, яго здымкі публікавалі сусьветныя агенцтвы і СМІ.

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2022 годзе (табліца, спіс зняволеных)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці